ЭГУ на мушцы спэцслужбаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        30.08.2011 00:01
                    
                                 
                
                
                    На працягу мінулага тыдня студэнтаў ЭГУ выклікалі на допыты й прафіляктычныя гутаркі ў міліцыю й КДБ.
                
                
                
                
               
                
                         Выклікі ёсьць у Менску, Сьветлагорску, Слуцку й Гомелі, паведаміў у сваім блёгу каардынатар моладзевай ініцыятывы StudAlliance Кірыл Атаманчык.
Сілавікоў цікавіць дзейнасьць студэнтаў у адзіным незалежным беларускім універсытэце ды пытаньні інфраструктуры ЭГУ. Падчас сустрэчы гучаць пытаньні кшталту «вам прамываюць мазгі заходнія спэцслужбы?».
У гэтым годзе ў ЭГУ было набрана на 20% студэнтаў больш, чым у папярэднім. На думку Атаманчыка, напярэдадні новай абітурыенцкай кампаніі па наборы студэнтаў пачынаецца зборка кампраматаў.
кр