ЗША падоўжылі абмежаваньне гандлю зь Беларусьсю
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        13.08.2011 17:36
                    
                                 
                
                
                    Гандаль зь Беларусьсю абмежаваны з-за рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасьці. 
                
                
                
                
               
                
                         
  Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падоўжыў тэрмін дзеяньня фэдэральнага закона (International Emergency Economic Powers Act), які дазваляе рэгуляваць гандлёвыя адносіны з краінамі, што прадстаўляюць пагрозу для Злучаных Штатаў Амэрыкі.
У сьпіс краін, гандлёвыя адносіны зь якімі абмяжоўваюцца згаданым законам, апрача Ірану, М'янмы, Судану, Расеі, Зімбабвэ, Сірыі, Паўночнай Карэі й Лібіі з 2006 года (за зьнішчэньне дэмакратычных інстытутаў) уключана таксама Беларусь. 
РІА „Навіны”/charter97.org/аз