Лукашэнка перадаў спачуваньні
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.08.2011 14:47
«У Беларусі будуць памятаць і шанаваць уклад А. Лепэра ў разьвіцьцё беларуска-польскіх адносінаў».
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуваньні ў сувязі са сьмерцю Анджэя Лепэра, лідара партыі „Самаабарона”.
„Анджэй Лепэр не баяўся адкрыта казаць праўду й за сваю грамадзянскую пазыцыю неаднаразова падвяргаўся крытыцы з боку палітычных апанэнтаў, — адзначаецца ў тэксьце спачуваньня. — У Беларусі будуць памятаць і шанаваць значны ўнёсак Анджэя Лепэра ў паступальнае развіцьцё беларуска-польскіх адносінаў, якія ён імкнуўся зрабіць сапраўды ўзаемавыгаднымі, добрасуседзкімі й сяброўскімі”.
БелТА/аз