Ільготныя крэдыты на тавары для дзяцей
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        08.08.2011 14:58
                    
                                 
                
                
                    На набыцьцё беларускай прадукцыі цягам трох гадоў можна атрымаць 10,5 мільёнаў рублёў.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
У Беларусі прынята рашэньне аб выдзяленьні льготных спажывецкіх крэдытаў для набыцьця тавараў для дзяцей. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў. Яна будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка 2011 года.
Ільготныя крэдыты выдзяляюцца на наступныя тавары беларускай вытворчасьці: верхняе адзеньне, абутак, вучнёўскія ранцы й рукзакі, маладзёжныя сумкі.
Ільготныя крэдыты выдзяляюцца ў беларускіх рублях да трох гадоў з выплатай 10% гадавых. Агульная сума льготных крэдытаў, што выдаюцца аднаму атрымальніку, складае да 300 базавых велічынь (10,5 мільёнаў рублёў).
Крэдыты выдзяляюцца ў "Беларусбанку", "Белаграпрамбанку", " Белінвестбанку", "Белпрамбудбанку". 
БелаПАН/яс