Крымінальная справа ў дачыненьні да блёгера Аляксандра Кабанава спынена
Стала вядома, што Беразоўскі раённы аддзел Сьледчага камітэта спыніў крымінальную справу ў дачыненьні да блёгера Аляксандра Кабанава. Яго падазравалі ў прысваеньні і растраце больш за 400 рублёў (ч. 1 арт. 211 Крымінальнага кодэкса), якія ён атрымаў ад жыхароў дома, у якім жыве.
«Сёньня мне тэлефанаваў сьледчы, маю крымінальную справу закрылі за адсутнасьцю складу злачынства», – распавёў «Брэсцкай газэце» Аляксандар Кабанаў.
У сакавіку сьледчыя паведамлялі, што ў 2017 годзе Аляксандр Кабанаў атрымаў ад жыхароў дома, у якім жыве, грошы на дзяржаўную рэгістрацыю таварыства ўласьнікаў (МС) і выраб праектнай дакумэнтацыі на будаўніцтва падвальных памяшканьняў. Аднак грошы, больш за 400 рублёў, забраў сабе. Сам блёгер тлумачыў, што нічога не прысвойваў. Паводле яго слоў, у яго была дамоўленасьць з жыхарамі. Некаторы час ён быў старшынём МС і з кожнай кватэры ў месяц яму плацілі па 2 рубля зарплаты – так і ўтварылася вышэйназваная сума.
Блёгер Аляксандар Кабанаў разам з Сяргеем Пятрухіным ужо ня раз прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасьці. Іх штрафавалі за відэаролікі для канала «Народны рэпарцёр», у якіх яны асьвятляюць сытуацыю вакол будаўніцтва пад Берасьцем акумулятарнага завода «АйПауэр», за збор подпісаў за адстаўку чыноўнікаў, які міліцыя і суд палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам і іншыя.
У мінулым годзе на Сяргея Пятрухіна па заявах міліцыянтаў завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 188 (Паклёп) і ч. 2 арт. 189 (Абраза). У красавіку гэтага года суд прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да штрафу ў памеры 360 базавых (9 180 рублёў) у даход дзяржавы. Акрамя таго, блёгера абавязалі пакрыць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам міліцыі (у агульнай складанасьці 7 500 рублёў) і выдаткі на адваката.

ав