У Беларусі могуць увесьці адказнасьць для юрыдычных асоб за дачу хабару
У Беларусі могуць увесьці адказнасьць для юрыдычных асоб за дачу хабару. Такая мера прадугледжаная законапраектам «Аб зьмяненьні законаў па пытаньнях барацьбы з карупцыяй». Цяпер дакумэнт знаходзіцца на разглядзе кіраўніка дзяржавы.
У выпадках, калі суд вызначыць, што хабар даваўся ў інтарэсах юрыдычнай асобы, апошнюю плянуецца прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці. Падобная практыка ўжо даўно існуе, для прыкладу, у краінах Эўразьвязу.
Законапраект прадугледжвае, што пасьля таго, як хабарадавальнік і хабараатрымальнік адправяцца адбываць пакараньне, у дачыненьні да юрыдычнай асобы, у інтарэсах якой быў дадзены хабар, пракурор складзе пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.
Паводле зьвестак Белстата, у студзені-маі гэтага году ў Беларусі зафіксавана 1.188 выпадкаў хабарніцтва, што на 33,2% больш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.
У маі ў Беларусі быў прыняты дэкрэт аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй, згодна зь якім асобы, якія адбываюць пакараньне за карупцыйныя злачынствы, могуць быць датэрмінова вызваленыя зь месцаў пазбаўленьня свабоды толькі ў выпадку памілаваньня кіраўніком дзяржавы.
У Беларусі могуць увесьці адказнасьць для юрыдычных асоб за дачу хабару. Такая мера прадугледжаная законапраектам «Аб зьмяненьні законаў па пытаньнях барацьбы з карупцыяй». Цяпер дакумэнт знаходзіцца на разглядзе кіраўніка дзяржавы, паведамляе агенцтва БелаПАН.

вс