Logo Polskiego Radia
Print

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Менску (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.07.2019 13:20
«Я хачу зьвярнуцца да прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Ўладзіміра Пуціна: нам трэба пагаварыць, давайце пагаворым».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір ЗяленскіПрэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскіyoutube.com/screen

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Менску пры ўдзеле Трампа, Мэркель і Макрона
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што замест тэлемоста з Расеяй неабходна непасрэдна размаўляць з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, і ён гатовы да такой размовы ў Менску.
Свой зварот Зяленскі запісаў на відэа.
«Я хачу зьвярнуцца да прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Ўладзіміра Пуціна. Нам трэба пагаварыць, давайце пагаворым. Давайце пагаворым, чый Крым і каго там няма на Данбасе», – сказаў Зяленскі.
«Я прапаную кампаніі для размовы наступнае: я, вы, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, канцлер Фэдэральнай Рэспублікі Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Эмануіл Макрон, думаю, што Аляксандр Лукашэнка з задавальненьнем возьме нас з сабой у Менск», – зазначыў кіраўнік Украіны.
«Мы не адмаўляемся ад любога дыпляматычнага фармату. Мы прапануем размаўляць. У рэшце рэшт трэба размаўляць, ці ня так?», – сказаў Уладзімір Зяленскі.
Ён, у прыватнасьці, раскрытыкаваў ідэю тэлемоста паміж украінскім тэлеканалам NewsOne, што належыць Мядзьведчуку, і тэлеканалам «Россия», назваўшы яго «таннай PR-кампаніяй», накіраванай на падзел украінскага грамадзтва.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі лічыць, што замест тэлемоста з Расеяй неабходна непасрэдна размаўляць з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, і ён гатовы да такой размовы ў Менску. Свой зварот Зяленскі запісаў на відэа, паведамляе nn.by.

«Я хачу зьвярнуцца да прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Ўладзіміра Пуціна: нам трэба пагаварыць, давайце пагаворым. Давайце пагаворым, чый Крым і каго там няма на Данбасе», – сказаў Зяленскі.

«Я прапаную кампаніі для размовы наступнае: я, вы, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, канцлер Фэдэральнай Рэспублікі Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Эмануіл Макрон, думаю, што Аляксандр Лукашэнка з задавальненьнем возьме нас з сабой у Менск», – зазначыў кіраўнік Украіны.«Мы не адмаўляемся ад любога дыпляматычнага фармату. Мы прапануем размаўляць. У рэшце рэшт трэба размаўляць, ці ня так?», – сказаў Уладзімір Зяленскі.

Ён, у прыватнасьці, раскрытыкаваў ідэю тэлемоста паміж украінскім тэлеканалам NewsOne, што належыць Мядзьведчуку, і тэлеканалам «Россия», назваўшы яго «таннай PR-кампаніяй», накіраванай на падзел украінскага грамадзтва.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт