Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі могуць вынесьці яшчэ два сьмяротныя прысуды

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.07.2019 11:43
У Гомелі да сьмяротнага пакараньня могуць прысудзіць аднаго з лідэраў крывавай гомельскай банды Марозава.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/Public Domain CC0

Удзельнік нацыянальнай кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі»праваабаронца Леанід Судаленка лічыць, што ў Гомелі да сьмяротнага пакараньня могуць прысудзіць затрыманага на днях у Расеі аднаго з лідэраў крывавай гомельскай банды Марозава – Сяргея Дзербянёва, чытаем на сайце ПЦ Вясна.

Зараз 52-гадовы гамяльчанін знаходзіцца ў расейскім СІЗА, хутка яго экстрадуюць у Беларусь. Сяргей Дзербянёў больш за 14 гадоў знаходзіўся ў міжнародным вышуку за зьдзяйсьненьне забойстваў у Гомельскай вобласьці ў канцы 90-х – пачатку 2000 гадоў. Усяго сьледзтвам было даказана больш за 100 злачынстваў, учыненых »марозаўцамі«, у тым ліку каля 20 забойстваў.

Тым часам Віцебскі абласны суд неўзабаве вынесе прысуд па крымінальнай справе жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. Яго падазраюць у забойстве дзьвюх пэнсіянэрак у вёсцы Прысушына Віцебскага раёну. Мужчыне пагражае сьмяротнае пакараньне.

Паўлаў раней за забойства мужчыны ён правёў за кратамі 10 гадоў, вызвалены ў 2015 годзе.

Трагедыя ў Прысушыне адбылася 30 сьнежня 2018 году. Паводле вэрсіі сьледзтва, злачынца трапіў у дом жанчын з мэтай рабаваньня. Ён напаў на гаспадынь (сёстрам было 77 і 79 гадоў) і стаў іх зьбіваць драўлянай палкай. Ад атрыманых траўмаў яны памерлі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт