ДАІ прапануе падзяліць ап'яненьне кіроўцаў па ступенях
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        06.07.2019 09:32
                    
                    Гэта дасьць магчымасьць па-рознаму караць парушальнікаў ПДР, лічыць начальнік УДАІ МУС Дзьмітрый Карзюк.
                
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
ДАІ прапануе падзяліць ап'яненьне кіроўцаў па ступенях
Дзяржаўтаінспекцыя прапануе ўвесьці падзел ступеняў апʼяненьня кіроўцаў у Беларусі. Гэта дасьць магчымасьць па-рознаму караць парушальнікаў ПДР, лічыць начальнік УДАІ МУС Дзьмітрый Карзюк.
У эфіры АНТ ён растлумачыў: з 0,3 праміле алькаголю ў крыві можна караць штрафам у 100 базавых велічынь (адна БВ – 25,5 рублёў) і пазбаўленьнем правоў на тры гады. Наступная градацыя алькагольнага апʼяненьня – 0,8 праміле. Пасьля 0,8 у ДАІ прапануюць пакараньне ў выглядзе 200 базавых і пазбаўленьне права кіраваньня тэрмінам на 5 гадоў.
Па словах Дзьмітрыя Карзюка, піша БЕЛТА, праўкі ў заканадаўства ўжо ўзгодненыя з усімі зацікаўленымі. Іх падтрымалі.
У цяперашні час ч.1 арт.18.16 КаАП за нецьвярозае кіраваньне або адмову ад праходжаньня агляду прадугледжаны штраф ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленьнем права кіраваныя транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады. У выпадку, калі кіроўца трапляецца пʼяным другі раз на працягу года, гэта цягне канфіскацыю машыны, а таксама крымінальную адказнасьць.
Дзяржаўтаінспекцыя прапануе ўвесьці падзел ступеняў апʼяненьня кіроўцаў у Беларусі. Гэта дасьць магчымасьць па-рознаму караць парушальнікаў ПДР, лічыць начальнік УДАІ МУС Дзьмітрый Карзюк - перадае Эўрарадыё. 

эж