Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская рэзалюцыя ўвойдзе ў Люксэмбурскую дэклярацыю ПА АБСЭ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.07.2019 16:14
Прыняцьце дэклярацыі адбудзецца 8 ліпеня на заключным пленарным паседжаньні сэсіі ПА АБСЭ.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларуская рэзалюцыя ўвойдзе ў Люксэмбурскую дэклярацыю ПА АБСЭ
Прыняцьце дэклярацыі адбудзецца 8 ліпеня на заключным пленарным паседжаньні сэсіі ПА АБСЭ.
Беларуская рэзалюцыя „Стратэгічнае прагназаваньне ў галінах навукі, тэхналёгій і інавацый для ўстойлівага разьвіцьця” ўвойдзе ў Люксэмбурскую дэклярацыю Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Кіраўнік парлямэнцкай дэлегацыі Беларусі Баляслаў Пірштук на паседжаньні агульнага камітэта ПА АБСЭ па эканамічных пытаньнях, навуцы, тэхналёгіі й навакольным асяродзьдзі прадставіў праект беларускай рэзалюцыі „Стратэгічнае прагназаваньне ў галінах навукі, тэхналёгій і інавацый для ўстойлівага разьвіцьця”. Дакумэнт атрымаў аднагалосную падтрымку ўдзельнікаў паседжаньня.
„Падрыхтаваны беларускім бокам праект рэзалюцыі ўвойдзе ў Люксэмбурскую дэклярацыю, прыняцьце якой адбудзецца 8 ліпеня на заключным пленарным паседжаньні штогадовай сэсіі ПА АБСЭ”, - адзначылі ў прэс-службе.
Праект рэзалюцыі па такой тэматыцы разглядаецца ПА АБСЭ ўпершыню. „У дакумэнце адлюстраваны пытаньні стратэгічнага прагназаваньня найбольш верагодных дасягненьняў у галінах навукі, тэхналёгій і інавацый, якое дазваляе парлямэнтам, урадам і іншым зацікаўленым бакам плянаваць палітыку, рэалізацыя якой павінна прынесьці максымальныя сацыяльныя й эканамічны выгады іх краінам і грамадзтвам”, - падкрэсьлілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ праходзіць у Люксэмбургу з 4 па 8 ліпеня. Яе асноўная тэма – „Садзейнічаньне ўстойліваму разьвіцьцю ў інтарэсах умацаваньня бясьпекі: роля парлямэнтаў”.
Парлямэнтары абмяркоўваюць заканадаўчыя меры па ўмацаваньні міжнароднага супрацоўніцтва й садзейнічаньні ўстойліваму разьвіцьцю як важнай перадумовы для забесьпячэньня міру й бясьпекі ў рэгіёне АБСЭ. Сэсія завершыцца выбарамі старшыні ПА АБСЭ, яго намесьнікаў, казначэя й службовых асоб камітэтаў. Акрамя таго, будзе прынята Люксэмбурская дэклярацыя, якая зьмяшчае рэкамэндацыі для 57 дзяржаў - удзельніц АБСЭ ў галіне палітыкі, бясьпекі, эканомікі, навакольнага асяродзьдзя, правоў чалавека й гуманітарных пытаньняў.
аз

Беларуская рэзалюцыя „Стратэгічнае прагназаваньне ў галінах навукі, тэхналёгій і інавацый для ўстойлівага разьвіцьця” ўвойдзе ў Люксэмбурскую дэклярацыю Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Кіраўнік парлямэнцкай дэлегацыі Беларусі Баляслаў Пірштук на паседжаньні агульнага камітэта ПА АБСЭ па эканамічных пытаньнях, навуцы, тэхналёгіі й навакольным асяродзьдзі прадставіў праект беларускай рэзалюцыі „Стратэгічнае прагназаваньне ў галінах навукі, тэхналёгій і інавацый для ўстойлівага разьвіцьця”.

Дакумэнт атрымаў аднагалосную падтрымку ўдзельнікаў паседжаньня.

„Падрыхтаваны беларускім бокам праект рэзалюцыі ўвойдзе ў Люксэмбурскую дэклярацыю, прыняцьце якой адбудзецца 8 ліпеня на заключным пленарным паседжаньні штогадовай сэсіі ПА АБСЭ”, - адзначылі ў прэс-службе.

Праект рэзалюцыі па такой тэматыцы разглядаецца ПА АБСЭ ўпершыню. „У дакумэнце адлюстраваны пытаньні стратэгічнага прагназаваньня найбольш верагодных дасягненьняў у галінах навукі, тэхналёгій і інавацый, якое дазваляе парлямэнтам, урадам і іншым зацікаўленым бакам плянаваць палітыку, рэалізацыя якой павінна прынесьці максымальныя сацыяльныя й эканамічны выгады іх краінам і грамадзтвам”, - падкрэсьлілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ праходзіць у Люксэмбургу з 4 па 8 ліпеня. Яе асноўная тэма – „Садзейнічаньне ўстойліваму разьвіцьцю ў інтарэсах умацаваньня бясьпекі: роля парлямэнтаў”.

Парлямэнтары абмяркоўваюць заканадаўчыя меры па ўмацаваньні міжнароднага супрацоўніцтва й садзейнічаньні ўстойліваму разьвіцьцю як важнай перадумовы для забесьпячэньня міру й бясьпекі ў рэгіёне АБСЭ. Сэсія завершыцца выбарамі старшыні ПА АБСЭ, яго намесьнікаў, казначэя й службовых асоб камітэтаў. Акрамя таго, будзе прынята Люксэмбурская дэклярацыя, якая зьмяшчае рэкамэндацыі для 57 дзяржаў - удзельніц АБСЭ ў галіне палітыкі, бясьпекі, эканомікі, навакольнага асяродзьдзя, правоў чалавека й гуманітарных пытаньняў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт