Беларусы сталі больш давяраць Эўразьвязу
Каля 9% беларусаў нэгатыўна ставяцца да Эўразьвязу, 53% — нэўтральна, 36% — добра.
Праект Эўразьвязу „Ўсходняе партнэрства” правёў апытаньне градмадзкай думкі ў краінах, на якія скіраваны. Як яна паказала, каля 9% беларусаў нэгатыўна ставяцца да Эўразьвязу, 53% — нэўтральна, 36% — добра, паведамляе „Свабода”.
Пры тым 51% хутчэй давярае Эўразьвязу (плюс 4 адсоткавыя пункты да мінулага году), 32% — хутчэй не давярае. 62% лічыць стасункі Эўразьвязу й Беларусі добрымі (плюс 12 пунктаў за год), 24% — кепскімі.
З краінаў праграмы Беларусь аказалася той, дзе найменш людзей сказалі пра пазытыўнае стаўленьне да Эўразьвязу. У Армэніі станоўча бачаць Эўразьвяз 62%, у Азэрбайджане — 46%, у Грузіі — 50%, у Малдове — 55%, ва Ўкраіне — 56%.
Але па скептычнасьці Беларусь ня лідэр. У Армэніі нэгатыўна ставяцца да Эўразьвязу 6%, у Азэрбайджане — 8%, у Грузіі — 4%, у Малдове — 10%, ва Ўкраіне — 12%.
Больш за палову апытаных (ад 52% да 70%) вераць, што Эўразьвяз прадстаўляе эканамічны дабрабыт, свабоду веравызнаньня, правы чалавека, свабоду слова, індывідуальную свабоду, свабоду СМІ, вяршэнства права, павагу да іншых культураў і меншасьцей, роўнасьць і сацыяльную справядлівасьць, дэмакратыю, шчырасьць і празрыстасьць.
Праўда, 50% лічаць, што Эўразьвяз мала прадстаўляе мір і стабільнасьць, а 54% — што мала прадстаўляе адсутнасьць карупцыі.
Ад Эўразьвязу беларусы чакаюць перадусім паляпшэньня гандлю (28%), паляпшэньня дэмакратыі ў Беларусі (13%), прасоўваньня лепшай адукацыі (12%) і падвышэньня турызму (10%).
Таксама ў апытаньні пацікавіліся тым, якія СМІ чытаюць і глядзяць рэспандэнты. 11% сказалі, што ніякія, 35% — што толькі „традыцыйныя”, 51% — што інтэрнэт-СМІ і навіны ў сацсетках. 22% чытаюць па-беларуску, 77% — па-расейску, 4% — на іншых замежных мовах.
79% давяраюць „сарафаннаму радыё”, 60% — навінам з інтэрнэту, 59% — ТВ, 51% — газэтам, 49% — сацсеткам, 48% — радыё, а афіцыйным сайтам Эўразьвязу толькі 28%. У СМІ Эўразьвяз прадстаўлены пазытыўна на думку 47%, нэгатыўна — на думку 7%, нэўтральна — 40%.
51% апытаных не задаволеныя дэмакратыяй у Беларусі, 40% задаволеныя. 59% пэсымістычныя адносна будучыні Беларусі, 39% аптымістычныя. Пры тым адносна ўласнай будучыні пэсымістычныя толькі 45%, аптымістычныя 53%.
аз