Logo Polskiego Radia
Print

Былы памочнік Лукашэнкі прысуджаны да 12 год за хабар з канфіскацыяй маёмасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.07.2019 11:15
Чыноўніка затрымалі ў траўні 2018 года з санкцыі прэзыдэнта.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Былы памочнік Лукашэнкі прысуджаны да 12 год за хабар з канфіскацыяй маёмасьці
Сяргея Раўненку затрымалі больш за год таму з санкцыі прэзыдэнта, паведамляе Інтэрфакс.
Вярхоўны суд Беларусі прызнаў былога памочніка прэзыдэнта Лукашэнкі – інспэктара па Гарадзенскай вобласьці Сяргея Раўнейку вінаватым у хабарах і прысудзіў яго да 12 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Адбываць тэрмін яму трэба будзе ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Суд таксама забараніў Раўнейку на працягу пяці гадоў займаць пасады ў органах улады або зьвязаныя з арганізацыйна-распарадчымі працамі.
Суд устанавіў, што Раўнейка браў матэрыяльныя каштоўнасьці, якія яму перадавалі «выключна ў сувязі з займаемым ім службовым становішчам, за спрыяльнае рашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у яго кампэтэнцыю, а таксама за выкананьне ў інтарэсах асобы, якая давала хабар, дзеяньня з выкарыстаньнем службовых паўнамоцтваў».
Чыноўніка затрымалі ў траўні 2018 года з санкцыі прэзыдэнта. У КДБ Беларусі тады паведамілі, што яго ўзялі з доказамі злачынства пры атрыманьні $ 200 тысяч.
Пазьней Лукашэнка распавёў, што праваахоўныя органы зацікавіліся яго памочнікам за паўтара года да яго затрыманьня. «Скажу шчыра, тут, перш за ўсё, спрацавалі дэклярацыі аб даходах. Калі вывучэньне ішло кадравае, я задаў пытаньне, адкуль такая раскоша: аўтамабілі да дзясятка, кватэры да дзясятка. Ня можа звычайны чыноўнік і яго сям'я так жыць», – адзначаў прэзыдэнт. Ён дадаў, што ў зносінах з бізнэсмэнамі Раўнейка паводзіў сябе як «паніч».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт