Прастытутак для працы ў Расеі вэрбавалі ў Віцебску
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        04.07.2019 14:26
                    
                                 
                
                
                    Як паведамляе прэс-служба міліцыі, інфармацыя пра зламысьніцу ў сілавікоў зьявілася ў сакавіку сёлета.
                
                
                    
                         photo: pixabay.com/CC0
photo: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
Прастытутак для працы ў Расеі вэрбавалі ў Віцебску
24-гадовую арганізатарку затрымалі пры спробе вывазу за мяжу 20-гадовай жыхаркі Віцебскай вобласьці. Як паведамляе прэс-служба міліцыі, інфармацыя пра зламысьніцу ў сілавікоў зьявілася ў сакавіку сёлета. Яны даведаліся, што жыхарка Віцебска, якая займалася прастытуцыяй у розных краінах сьвету, вярбуе дзяўчат. 
У яе былі вялікія сувязі ў сэксіндустрыі, і яна змагла арганізаваць уласны канал пастаўкі «жывога тавару» у Расею. У дачыненьні затрыманай распачалі крымінальную справу, артыкул – «Арганізацыя і (або) выкарыстаньне занятку прастытуцыяй, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы», паведамляе «Эўрарадыё».
Таксама высьветлілася, што жанчына разам з 32-гадовым расіянінам распаўсюджвала наркатычныя і псыхатропныя рэчывы ў Віцебскай вобласьці (у тым ліку і сярод завэрбаваных дзяўчат). І яны плянавалі пашырыць гэты «бізнэс».
24-гадовую арганізатарку затрымалі пры спробе вывазу за мяжу 20-гадовай жыхаркі Віцебскай вобласьці. Як інфармуе прэс-служба міліцыі, інфармацыя пра зламысьніцу ў сілавікоў зьявілася ў сакавіку сёлета, паведамляе  Эўрарадыё. 
Яны даведаліся, што жыхарка Віцебска, якая займалася прастытуцыяй у розных краінах сьвету, вярбуе дзяўчат. У яе былі вялікія сувязі ў сэксіндустрыі, і яна змагла арганізаваць уласны канал пастаўкі «жывога тавару» у Расею.
У дачыненьні затрыманай распачалі крымінальную справу, артыкул – «Арганізацыя і (або) выкарыстаньне занятку прастытуцыяй, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы».
Таксама высьветлілася, што жанчына разам з 32-гадовым расіянінам распаўсюджвала наркатычныя і псыхатропныя рэчывы ў Віцебскай вобласьці (у тым ліку і сярод завэрбаваных дзяўчат). І яны плянавалі пашырыць гэты «бізнэс».
эж