Logo Polskiego Radia
Print

Сьвяткаваньне Дня незалежнасьці ў Менску завяршылася трагедыяй

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 04.07.2019 12:30
Аскепак трубкі, з якой вылятае фэервэрк, трапіў у горла 64-гадовай глядачцы. Мэдыкі аказвалі ёй дапамогу, але выратаваць жанчыну не ўдалося, яна памерла.
Сьвяточны салют у Менску, які стаў прычынай трагедыі Сьвяточны салют у Менску, які стаў прычынай трагедыі PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Сьвяткаваньне Дня незалежнасьці ў Менску завяршылася трагедыяй
Падчас сьвяточнага салюту ў Менску адбылося надзвычайнае здарэньне. Занадта нізка ўзарваліся некалькі залпаў салюту. Аскепак трубкі, з якой вылятае фэервэрк, трапіў у горла 64-гадовай глядачцы. Мэдыкі аказвалі ёй дапамогу, але выратаваць жанчыну не ўдалося, яна памерла. Паводле словаў відавочцаў, яе рэанімавалі каля 30 хвілін, перадае газэта «Наша Ніва».
Міністэрства абароны Беларусі выказала спачуваньні сям'і загінулай і паабяцала аказаць неабходную дапамогу.
Як паведамляе Сьледчы Камітэт, падчас сьвяточнага салюту на ўзьбярэжжы Сьвіслачы адбыліся чатыры выбухі фэервэркаў.
Былі разбураныя салютныя ўстаноўкі, аскепкі нанесьлі цялесныя пашкоджаньні ня менш за 10 грамадзянам. Адна жанчына памерла на месцы здарэньня. Акрамя таго, пашкоджаныя бліжэйшыя будынкі.
Галоўным сьледчым упраўленьнем СК па факце здарэньня распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 463 (парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі й прадметамі, якія ўяўляюць павышаную небясьпеку для навакольных) Крымінальнага кодэкса. Адказнасьць прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
Створана сьледчая група з супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Сьледчага камітэта, УСК па Менску і УСК па Менскай вобласьці.
Па справе адпрацоўваюцца вэрсіі пра:
– няспраўнасьць салютных установак,
– няспраўнасьць фэервэрку,
– няправільнае зараджаньне салютных установак,
– няправільную эксплёатацыю салютных установак.
Праводзяцца сьледчыя дзеяньні. Працягваецца праца на месцах здарэньняў, адбіраецца тэхнічная дакумэнтацыя, зьвязаная з эксплёатацыяй салютных установак і фэервэркаў.
Таксама дапытваюцца сьведкі, у тым ліку вайскоўцы, што зараджалі салюты, а таксама супрацоўнікі прадпрыемства-пастаўшчыка фэервэркаў.

Падчас сьвяточнага салюту ў Менску адбылося надзвычайнае здарэньне. Занадта нізка ўзарваліся некалькі залпаў салюту. Аскепак трубкі, з якой вылятае фэервэрк, трапіў у горла 64-гадовай глядачцы. Мэдыкі аказвалі ёй дапамогу, але выратаваць жанчыну не ўдалося, яна памерла. Паводле словаў відавочцаў, яе рэанімавалі каля 30 хвілін, перадае газэта «Наша Ніва».

Міністэрства абароны Беларусі выказала спачуваньні сям'і загінулай і паабяцала аказаць неабходную дапамогу. Як паведамляе Сьледчы Камітэт, падчас сьвяточнага салюту на ўзьбярэжжы Сьвіслачы адбыліся чатыры выбухі фэервэркаў.

Былі разбураныя салютныя ўстаноўкі, аскепкі нанесьлі цялесныя пашкоджаньні ня менш за 10 грамадзянам. Адна жанчына памерла на месцы здарэньня. Акрамя таго, пашкоджаныя бліжэйшыя будынкі.

Галоўным сьледчым упраўленьнем СК па факце здарэньня распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 463 (парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі й прадметамі, якія ўяўляюць павышаную небясьпеку для навакольных) Крымінальнага кодэкса. Адказнасьць прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

Створана сьледчая група з супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Сьледчага камітэта, УСК па Менску і УСК па Менскай вобласьці.

Па справе адпрацоўваюцца вэрсіі пра:

– няспраўнасьць салютных установак,

– няспраўнасьць фэервэрку,

– няправільнае зараджаньне салютных установак,

– няправільную эксплёатацыю салютных установак.Праводзяцца сьледчыя дзеяньні. Працягваецца праца на месцах здарэньняў, адбіраецца тэхнічная дакумэнтацыя, зьвязаная з эксплёатацыяй салютных установак і фэервэркаў.

Таксама дапытваюцца сьведкі, у тым ліку вайскоўцы, што зараджалі салюты, а таксама супрацоўнікі прадпрыемства-пастаўшчыка фэервэркаў.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт