Летува з-за крытычнай сытуацыі зьвярнулася з просьбай да Беларусі
Ад засухі ў Летуве прагназуюць вялікія страты ў сельскай гаспадарцы.
Летува з-за засухі зьвярнулася з просьбай да Беларусі. Гаворка ідзе пра дапамогу ў аднаўленьні ўзроўню ракі Віліі (Нярыса), які рэзка зьнізіўся. Рака працякае і ў Беларусі, і ў Летуве, інфармуе „Эўрарадыё” са спасылкай на Delfi.
Да міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяродзьдзя Беларусі зьвярнуўся кіраўнік міністэрства навакольнага асяродзьдзя Летувы Кястуціс Мажэйка. Ён праінфармаваў беларускі бок пра крытычную сытуацыю ў Віліі (Нярысе) на тэрыторыі Летувы. Паводле слоў міністра, зьніжэньне ўзроўню вады пагражае экасыстэмам, флёры й фаўне ракі, не гаворачы ўжо пра суднаходзтва ў краінах.
„Мы спадзяемся, што суседзі прымуць да ўвагі сытуацыю пры рэгуляваньні ўзроўню вады ў Нярысе, — кажа Мажэйка, камэнтуючы зварот да беларусаў. — Яны могуць запусьціць больш вады й гэтак дапамагчы воднай флёры й фаўне”. Гаворка ідзе пра адкрыцьцё шлюзаў вадасховішча, пабудаванага ў Беларусі каля вытокаў ракі. У Вільні спадзяюцца на пазытыўны адказ з Менска. У адказ летувіскі бок гатовы дапамагчы беларусам у разьвіцьці праекта па рыбаводзтве.
Пры гэтым летувіскае міністэрства пацікавілася, ці не праводзіліся ў Беларусі ў пэрыяд засухі нейкія дзеяньні, якія маглі прывесьці да зьніжэньня ўзроўню вады ў Віліі (Нярысе). Летувіскія спэцыялісты падлічылі, што ён на 41 сантымэтар ніжэйшы за сярэдні ўзровень у ліпені і на 73 см ніжэйшы за сярэднегадавы паказчык.
Тым часам у Летуве прагназуюць вялікія страты ад засухі ў сельскай гаспадарцы.
аз
Летува з-за засухі зьвярнулася з просьбай да Беларусі. Гаворка ідзе пра дапамогу ў аднаўленьні ўзроўню ракі Віліі (Нярыса), які рэзка зьнізіўся. Рака працякае і ў Беларусі, і ў Летуве, інфармуе „Эўрарадыё” са спасылкай на Delfi.
Да міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяродзьдзя Беларусі зьвярнуўся кіраўнік міністэрства навакольнага асяродзьдзя Летувы Кястуціс Мажэйка. Ён праінфармаваў беларускі бок пра крытычную сытуацыю ў Віліі (Нярысе) на тэрыторыі Летувы. Паводле слоў міністра, зьніжэньне ўзроўню вады пагражае экасыстэмам, флёры й фаўне ракі, не гаворачы ўжо пра суднаходзтва ў краінах.
„Мы спадзяемся, што суседзі прымуць да ўвагі сытуацыю пры рэгуляваньні ўзроўню вады ў Нярысе, — кажа Мажэйка, камэнтуючы зварот да беларусаў. — Яны могуць запусьціць больш вады й гэтак дапамагчы воднай флёры й фаўне”.
Гаворка ідзе пра адкрыцьцё шлюзаў вадасховішча, пабудаванага ў Беларусі каля вытокаў ракі. У Вільні спадзяюцца на пазытыўны адказ з Менска. У адказ летувіскі бок гатовы дапамагчы беларусам у разьвіцьці праекта па рыбаводзтве.