Logo Polskiego Radia
Print

Летува праз засуху папрасіла Беларусь дапамагчы аднавіць узровень Віліі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.07.2019 15:46
Паводле беларускай службы гідралёгіі, узровень вады ў Віліі на тэрыторыі Летувы крытычна нізкі: у цяперашні час на 41 см ніжэй за сярэдні ўзровень ліпеня і на 73 см ніжэй за сярэднегадавыя значэньні.
pixabay.com/Public Domain CC0

Летува праз засуху папрасіла Беларусь дапамагчы аднавіць узровень Віліі
Вілія (па-летувіску Нярыс), якая працякае па абодвух краінах, з-за рэзкага падзеньня ўзроўню ў выніку засухі, заявіла ў сераду Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Летувы, піша «Наша ніва».
Міністар Кястуціс Мажэйка праінфармаваў Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі аб тым, што ў рацэ Нярыс (Вілія) на тэрыторыі Летувы зрабілася крытычная сытуацыя. Па словах міністра, зьніжэньне ўзроўню вады пагражае экасыстэмам, флёры і фаўне Нярыса, а таксама суднаходзтву ў Летуве і Беларусі.
Паводле беларускай службы гідралёгіі, узровень вады ў Віліі на тэрыторыі Літвы крытычна нізкі: у цяперашні час на 41 см ніжэй за сярэдні ўзровень ліпеня і на 73 см ніжэй за сярэднегадавыя значэньні.
Вілія (па-літоўску Нярыс) цячэ праз Вільню, Кернаву і ўпадае ў Нёман каля Каўнаса.
Ля вытокаў Віліі знаходзіцца Вілейскае вадасховішча, таму ў Беларусі ёсьць магчымасьць павысіць узровень вады ў рацэ, адкрыўшы шлюзы.

Вілія (па-летувіску Нярыс), якая працякае па абодвух краінах, з-за рэзкага падзеньня ўзроўню ў выніку засухі, заявіла ў сераду Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Летувы, піша «Наша ніва».

Летувіскм міністар Кястуціс Мажэйка праінфармаваў беларускае Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі аб тым, што ў рацэ Нярыс (Вілія) на тэрыторыі Летувы зрабілася крытычная сытуацыя. Па словах міністра, зьніжэньне ўзроўню вады пагражае экасыстэмам, флёры і фаўне Нярыса, а таксама суднаходзтву ў Летуве і Беларусі.

Паводле беларускай службы гідралёгіі, узровень вады ў Віліі на тэрыторыі Летувы крытычна нізкі: у цяперашні час на 41 см ніжэй за сярэдні ўзровень ліпеня і на 73 см ніжэй за сярэднегадавыя значэньні. Вілія (па-літоўску Нярыс) цячэ праз Вільню, Кернаву і ўпадае ў Нёман каля Каўнаса.

Ля вытокаў Віліі знаходзіцца Вілейскае вадасховішча, таму ў Беларусі ёсьць магчымасьць павысіць узровень вады ў рацэ, адкрыўшы шлюзы.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт