У Расеі рассакрэцілі дакумэнты аб вызваленьні сталіцы Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        03.07.2019 11:37
                    
                                 
                
                
                    Удакладняецца, што рассакрэчаныя матэрыялы таксама інфармуюць аб настроі вайскоўцаў Чырвонай Арміі і рэакцыі менчукоў на іх зьяўленьне.
                
                
                    
                         Менск, Беларусь.Photo: jackal007/pixabay.com/CC0 Public Domain
Менск, Беларусь.Photo: jackal007/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          
У Расеі рассакрэцілі дакумэнты аб вызваленьні сталіцы Беларусі
На інтэрнэт-партале Мінабароны Расеі створаны спэцыяльны разьдзел «З Мінска бачыўся Бэрлін». Там карыстальнікі могуць азнаёміцца з рассакрэчанымі гістарычнымі дакумэнтамі: загадамі, данясеньнямі, узнагароднымі дакумэнтамі, дырэктывамі і газэтнымі матэрыяламі, піша газэта «Звязда».
Прадстаўленыя дакумэнты расказваюць аб вызваленьні сталіцы Беларусі раней за вызначаныя тэрміны. Гэта стала магчыма дзякуючы дбайнай падрыхтоўцы да Мінскай апэрацыі і правядзеньні масіраваных авіяўдараў па ключавых пазыцыях праціўніка.
Удакладняецца, што рассакрэчаныя матэрыялы таксама інфармуюць аб настроі вайскоўцаў Чырвонай Арміі і рэакцыі мінчан на іх зьяўленьне.
Мінск быў вызвалены 3 ліпеня 1944 года, але вакол горада заставаліся разрозьненыя варожыя часткі. Гітлераўцы спрабавалі прасоўвацца ў заходнім кірунку. Апошнія спробы саперніка контратакаваць былі адбітыя ў ноч на 6 ліпеня. Некалькі тысяч гітлераўцаў былі ўзятыя ў палон.
3 ліпеня ў Беларусі адзначаецца галоўнае дзяржаўнае сьвята Дзень Незалежнасьці, або Дзень Рэспублікі.
На інтэрнэт-партале Мінабароны Расеі створаны спэцыяльны разьдзел «З Мінска бачыўся Бэрлін». Там карыстальнікі могуць азнаёміцца з рассакрэчанымі гістарычнымі дакумэнтамі: загадамі, данясеньнямі, узнагароднымі дакумэнтамі, дырэктывамі і газэтнымі матэрыяламі, піша газэта «Звязда».
Прадстаўленыя дакумэнты расказваюць аб вызваленьні сталіцы Беларусі раней за вызначаныя тэрміны. Гэта стала магчыма дзякуючы дбайнай падрыхтоўцы да Мінскай апэрацыі і правядзеньні масіраваных авіяўдараў па ключавых пазыцыях праціўніка.
Удакладняецца, што рассакрэчаныя матэрыялы таксама інфармуюць аб настроі вайскоўцаў Чырвонай Арміі і рэакцыі менчукоў на іх зьяўленьне.
Мінск быў вызвалены 3 ліпеня 1944 года, але вакол горада заставаліся разрозьненыя варожыя часткі. Гітлераўцы спрабавалі прасоўвацца ў заходнім кірунку. Апошнія спробы саперніка контратакаваць былі адбітыя ў ноч на 6 ліпеня. Некалькі тысяч гітлераўцаў былі ўзятыя ў палон.
3 ліпеня ў Беларусі адзначаецца галоўнае дзяржаўнае сьвята - Дзень Незалежнасьці (Дзень Рэспублікі).
эж