Logo Polskiego Radia
Print

«Гомельтранснафта Дружба» створыць свае пункты кантролю якасьці нафты з Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.07.2019 17:02
Прынята рашэньне аб арганізацыі сучасных сыстэм вымярэньня колькасьці і якасьці нафты на беларускай тэрыторыі.
pixabay.com/СС0

«Гомельтранснафта Дружба» заяўляе аб арганізацыі сваіх пунктаў кантролю якасьці нафты з Расеі
ААТ «Гомельтранснафта Дружба» прыняло рашэньне аб арганізацыі сваіх пастоў кантролю за якасьцю нафты з нафтаправоду «Дружба», заявіў генэральны дырэктар кампаніі Алег Барысенка.
«Прынята рашэньне аб арганізацыі сучасных сыстэм вымярэньня колькасьці і якасьці нафты на беларускай тэрыторыі – на мяжы як з Расеяй, так і з Польшчай. Мы вымушаны ісьці на гэтую меру, каб засьцерагчы сябе ад сытуацый, падобных цяперашняй. Па сутнасьці, гэта неабходна для гарантыі захаваньня эканамічных інтарэсаў Беларусі і павышэньня ўзроўню прамысловай і экалягічнай бясьпекі», – сказаў Барысенка, якога цытуе агенцтва БелТА.
Пры гэтым кіраўнік «Гомельтранснафта Дружба» заявіў, што раней беларускі бок зьвяртаўся ў ПАО «Транснафта» з прапановай аб будаўніцтве пунктаў кантролю, але сустрэў катэгарычную адмову.
Ён адзначыў, што «пункт прыёму нафты ва Ўнечы, паказаньнямі якога мы павінны кіравацца, знаходзіцца на адлегласьці 106 км ад нашай мяжы». «Уявіце, што можа адбыцца на працягу гэтага ўчастка магістралі з нафтай, пакуль яна дойдзе да беларускай тэрыторыі», – дадаў кіраўнік.
Акрамя таго, паводле яго слоў, «на нашы неаднаразовыя прапановы аб сумесным кантролі – арганізацыі прадстаўніцтва »Гомельтранснафта Дружба« ў Польшчы для прыёма-здатачных апэрацый на станцыі Адамава – мы таксама атрымалі адмову».
Барысенка таксама сьцьвярджае, што «расейскі і польскі бакі, спасылаючыся на »існуючую практыку ўзаемадзеяньня«, адкладалі прыняцьце рашэньня аб зацьвярджэньні рэглямэнту ўзаемадзеяньня, які дае спэцыялістам беларускага прадпрыемства доступ да кантролю сыстэм вымярэньня і ўдзелу ў лябараторных выпрабаваньнях на польскай тэрыторыі».
На яго думку, «вынікам работы ранейшай, давернай схемы ўліку і кантролю стала забруджваньне ўсяго трубаправода».

ААТ «Гомельтранснафта Дружба» прыняло рашэньне аб арганізацыі сваіх пастоў кантролю за якасьцю нафты з нафтаправоду «Дружба», заявіў генэральны дырэктар кампаніі Алег Барысенка, перадае Інтэрфакс.

«Прынята рашэньне аб арганізацыі сучасных сыстэм вымярэньня колькасьці і якасьці нафты на беларускай тэрыторыі – на мяжы як з Расеяй, так і з Польшчай. Мы вымушаны ісьці на гэтую меру, каб засьцерагчы сябе ад сытуацый, падобных цяперашняй. Па сутнасьці, гэта неабходна для гарантыі захаваньня эканамічных інтарэсаў Беларусі і павышэньня ўзроўню прамысловай і экалягічнай бясьпекі», – сказаў Барысенка, якога цытуе агенцтва БелТА.

Пры гэтым кіраўнік «Гомельтранснафта Дружба» заявіў, што раней беларускі бок зьвяртаўся ў ПАО «Транснафта» з прапановай аб будаўніцтве пунктаў кантролю, але сустрэў катэгарычную адмову.

Ён адзначыў, што «пункт прыёму нафты ва Ўнечы, паказаньнямі якога мы павінны кіравацца, знаходзіцца на адлегласьці 106 км ад нашай мяжы». «Уявіце, што можа адбыцца на працягу гэтага ўчастка магістралі з нафтай, пакуль яна дойдзе да беларускай тэрыторыі», – дадаў кіраўнік.

Акрамя таго, паводле яго слоў, «на нашы неаднаразовыя прапановы аб сумесным кантролі – арганізацыі прадстаўніцтва «Гомельтранснафта Дружба» ў Польшчы для прыёма-здатачных апэрацый на станцыі Адамава – мы таксама атрымалі адмову».

Барысенка таксама сьцьвярджае, што «расейскі і польскі бакі, спасылаючыся на «існуючую практыку ўзаемадзеяньня», адкладалі прыняцьце рашэньня аб зацьвярджэньні рэглямэнту ўзаемадзеяньня, які дае спэцыялістам беларускага прадпрыемства доступ да кантролю сыстэм вымярэньня і ўдзелу ў лябараторных выпрабаваньнях на польскай тэрыторыі». На яго думку, «вынікам работы ранейшай, давернай схемы ўліку і кантролю стала забруджваньне ўсяго трубаправода».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт