«Маці 328» заявілі, што 3 ліпеня часова прыпыняць галадоўку
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        01.07.2019 13:38
                    
                    «Калі нашы патрабаваньні будуць задаволеныя, то мы спыняем галадоўку, калі не – аднаўляем», - кажуць жанчыны.
                
                         pixabay.com/CC0 Public Domain
pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
«Маці 328» заявілі, што 3 ліпеня часова прыпыняць галадоўку
Актывісткі ініцыятывы «Маці 328» плянуюць прыпыніць галадоўку ў чаканьні сустрэчы з кіраўніцай адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Качанавай, паведаміла БелаПАН адна з удзельніц акцыі пратэсту Ала Берналь, піша Свабода.
Пасьля сустрэчы некалькіх актывістак «Маці 328» з намесьнікам кіраўніка адміністрацыі Мікалаем Снапковым 27 чэрвеня жанчынам паабяцалі, што сустрэча з Качанавай павінна адбыцца да 10 ліпеня.
«Таму 3 ліпеня плянуем прыпыніць галадоўку. Будзем чакаць сустрэчы з Качанавай і глядзець, што і як яна вырашыць. Калі нашы патрабаваньні будуць задаволеныя, то мы спыняем галадоўку, калі не – аднаўляем», – патлумачыла Ала Берналь.
На сёньня галадоўку па-ранейшаму трымаюць чацьвёра жанчын, іх самаадчуваньне ўвесь час пагаршаецца. «Нас штодня наведваюць мэдыкі і мы штодня падпісваем адмову ад шпіталізацыі», – распавяла Берналь. 2 ліпеня галадоўніцы пройдуць мэдыцынскае абсьледаваньне ў паліклініцы.

ав