У цэнтры Менска забаронена паркоўка
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        30.06.2019 17:13
                    
                                 
                
                
                    З 30 чэрвеня да 3 ліпеня ў Менску забаронена паркоўка аўтатранспарту на пр. Машэрава.
                
                
                    
                         Фота: pixabay.com
Фота: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         З 30 чэрвеня і да 3 ліпеня ўключна ў Менску забаронена паркоўка аўтатранспарту на пр. Машэрава — ад пр. Незалежнасьці да вул. Ціміразева. Таксама паркоўка транспарту забаронена на вул. Гвардзейскай — ад пр. Машэрава да пр. Пераможцаў; на вул. Ігнаценкі — ад вул. Грыбаедава да пр. Пераможцаў; на вул. Грыбаедава — ад пр. Машэрава да вул. Ігнаценкі; на вул. Тарханава — ад вул. Гвардзейскай да вул. Грыбаедава; ля д. № 41 на пр. Пераможцаў.
Дзяржаўтаінспэкцыя раіць вадзіцелям улічваць гэту інфармацыю пры выбары месца для прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў і настойліва просіць вадзіцеляў у выпадку вымушанага прыпынку ў названых месцах пакідаць пад лабавой шыбай кантактны тэлефон для сувязі.
Такім меры ўведзены ў сувязі з падрыхтоўкай і правядзеньнем урачыстасьцей да Дня Незалежнасьці РБ, які адзначаецца 3 ліпеня, у дзень вызваленьня Менска ад нацысцкай акупацыі.
Minsk.mvd.gov.by/вк