Уладзімір Пуцін знаходзіцца ў Менску
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        30.06.2019 14:04
                    
                                 
                
                
                    Кіраўнік Расеі ў Менску сустракаецца з Аляксандрам Лукашэнкам.
                
                
                    
                         Уладзімір ПуцінФота: EPA/YURI KADOBNOV
Уладзімір ПуцінФота: EPA/YURI KADOBNOV
                     
                
                
                
               
                
                         Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін прыбыў у Менск 30 чэрвеня. Кіраўнік Расеі сустрэнецца са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам. Папярэдняя іх сустрэча адбылася два тыдні таму ў Бішкеку на саміце ШАС.
Аляксандар Лукашэнка запрашаў Уладзіміра Пуціна і на цырымонію адкрыцьця Эўрагульняў, якая прайшла ў сталіцы Беларусі 21 чэрвеня, аднак расейскі лідар замест сябе накіраваў прэм’ер-міністра РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева.
Прэзыдэнт Расеі мае намер наведаць цырымонію закрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў.
Цырымонія закрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў пройдзе на менскім стадыёне «Дынама» ўвечары 30 чэрвеня, пачатак заплянаваны на 22-ю гадзіну.
Svaboda.org/вк