Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі асудзілі вайскоўца, які ў свой водпуск паехаў ваяваць на Данбас

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.06.2019 08:19
Менскі абласны суд прысудзіў 5 гадоў зьняволеньня 25-гадоваму жыхару Салігорску, які падчас свайго адпачынку адправіўся ваяваць за адну з самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Ўкраіны.
ДанбасДанбасAliaksandr Papko/radyjo.net

У Беларусі асудзілі вайскоўца, які ў свой водпуск паехаў ваяваць на Данбас
28 чэрвень 2019, 19:59
Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота
Падзяліцца
Глядзець камэнтары
Друкаваць
Хлопец з Салігорску не вярнуўся ў сваю вайсковую частку пасьля водпуску, у час якога паехаў ваяваць за адну з самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Ўкраіны.
Менскі абласны суд прысудзіў 5 гадоў зьняволеньня 25-гадоваму жыхару Салігорску, які падчас свайго адпачынку адправіўся ваяваць за адну з самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Ўкраіны, паведамляе Tut.by.
Гэта адбылося ў кастрычніку 2018 году. Вайсковец не зьбіраўся вяртацца ў Беларусь. Ён ня меў грошай, каб даехаць ва Ўкраіну, таму перад паездкай набыў у Беларусі мабільны тэлефон у растэрміноўку і пасьля яго прадаў.
Патрапіць у атрад адной з самаабвешчаных рэспублік ён так і не пасьпеў, ва Ўкраіне яго затрымала СБУ. Яго судзілі за дэзэртырства, замах на ўдзел у вайсковым фармаваньні ў замежнай дзяржаве і махлярства.
Апроч 5 гадоў пазбаўленьня волі, вайскоўца пазбавілі званьня яфрэйтар.


Хлопец з Салігорску не вярнуўся ў сваю вайсковую частку пасьля водпуску, у час якога паехаў ваяваць за адну з самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Ўкраіны.
Менскі абласны суд прысудзіў 5 гадоў зьняволеньня 25-гадоваму жыхару Салігорску, які падчас свайго адпачынку адправіўся ваяваць за адну з самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Ўкраіны, паведамляе Радыё Свабода, са спасылка на TUT.by.

Гэта адбылося ў кастрычніку 2018 году. Вайсковец не зьбіраўся вяртацца ў Беларусь. Ён ня меў грошай, каб даехаць ва Ўкраіну, таму перад паездкай набыў у Беларусі мабільны тэлефон у растэрміноўку і пасьля яго прадаў.

Патрапіць у атрад адной з самаабвешчаных рэспублік ён так і не пасьпеў, ва Ўкраіне яго затрымала СБУ. Яго судзілі за дэзэртырства, замах на ўдзел у вайсковым фармаваньні ў замежнай дзяржаве і махлярства.

Апроч 5 гадоў пазбаўленьня волі, вайскоўца пазбавілі званьня яфрэйтар.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт