Праціўнікі акумулятарнага завода ля Берасьця стварылі арганізацыю
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        27.06.2019 16:25
                    
                                 
                
                
                    Сузаснавальнікамі экалягічнага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня «ЭкаБрэст» сталі 12 актывістаў.
                
                
                    
                         youtube.com/screen belsat.eu
youtube.com/screen belsat.eu
                     
                
                
                
               
                
                         26 чэрвеня актывісты падалі дакумэнты на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкама, паведамляецца на сайце Наша Ніва.
Сузаснавальнікамі берасьцейскага абласнога экалягічнага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня «ЭкаБрэст» сталі 12 актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва ля абласнога цэнтру акумулятарнага завода.
У статуце арганізацыі гаворыцца, што асноўнай мэтай яе дзейнасьці зьяўляецца падтрымка, дапамога і шырокае прыцягненьне грамадзкасьці да рашэньня экалягічных праблем, абарона правоў і свабод чалавека, зафіксаваных у Канстытуцыі.
яс