Logo Polskiego Radia
Print

СААЗ непакояць турэмныя тэрміны за захоўваньне наркотыкаў у Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.06.2019 16:15
СААЗ: За ўжываньне наркотыкаў людзей трэба не саджаць у турму, а адпраўляць на лячэньне й рэабілітацыю.
Мак - сыравіна для вытворчасьці опіюМак - сыравіна для вытворчасьці опіюpixabay.com/Public Domain CC0

СААЗ непакояць турэмныя тэрміны за захоўваньне наркотыкаў у Беларусі
СААЗ: За ўжываньне наркотыкаў людзей трэба не саджаць у турму, а адпраўляць на лячэньне й рэабілітацыю.
Сусьветная арганізацыя аховы здароўя занепакоеная крыміналізацыяй спажываньня наркотыкаў у Беларусі, паведамляе „Эўрарадыё”. Як лічаць у СААЗ, за ўжываньне наркотыкаў людзей трэба не саджаць у турму, а адпраўляць на лячэньне й рэабілітацыю. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіў каардынатар праграм па інфэкцыйных захворваньнях краінавага офіса СААЗ у Беларусі Вячаслаў Гранькоў.
Клопат СААЗ выклікае крымінальны перасьлед у Беларусі за захоўваньне наркотыкаў для асабістага карыстаньня. У СААЗ лічаць, што наркаманаў, якія не прадаюць наркотыкі, замест турмой трэба караць адміністрацыйна, лячыць і рэабілітаваць.
Вячаслаў Гранькоў паскардзіўся, што ў Беларусі вельмі размытыя межы паміж колькасьцю наркотыкаў для асабістага спажываньня й для збыту. Ён прывёў прыклад Партугаліі, дзе выразна прапісана, што не лічыцца замахам на збыт захоўваньне наркотыкаў у колькасьці да 10-дзённай нормы спажываньня для канкрэтнага чалавека.
Акрамя таго, у СААЗ выклікае пытаньні прапісаная ў пастанове Саўміна № 1192 ад 2014 году норма аб перадачы інфармацыі аб нарказалежных зь Мінздароўя ў МУС і іншыя ведамствы.
„Так, мы разумеем, што гэта інфармацыя для службовага карыстаньня, яна перадаецца па службовых каналах і недаступная грамадзкасьці. Аднак сам факт перадачы інфармацыі аб спажыўцах наркотыкаў з устаноў аховы здароўя ў органы ўнутраных спраў можа паўплываць на жаданьне/нежаданьне пацыентаў зьвяртацца па мэдыцынскую дапамогу”, — растлумачыў Вячаслаў Гранькоў.
Прадстаўнік СААЗ разам з тым адзначыў задавальненьне намаганьнямі беларускага МУС па супрацьдзеяньні наркатрафіку й асабліва адзначыў прыхільнасьць Мінздароўя міжнародным стандартам у лячэньні наркатычнай залежнасьці.
аз

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя занепакоеная крыміналізацыяй спажываньня наркотыкаў у Беларусі, паведамляе „Эўрарадыё”.

Як лічаць у СААЗ, за ўжываньне наркотыкаў людзей трэба не саджаць у турму, а адпраўляць на лячэньне й рэабілітацыю. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіў каардынатар праграм па інфэкцыйных захворваньнях краінавага офіса СААЗ у Беларусі Вячаслаў Гранькоў.

Клопат СААЗ выклікае крымінальны перасьлед у Беларусі за захоўваньне наркотыкаў для асабістага карыстаньня. У СААЗ лічаць, што наркаманаў, якія не прадаюць наркотыкі, замест турмой трэба караць адміністрацыйна, лячыць і рэабілітаваць.

Вячаслаў Гранькоў паскардзіўся, што ў Беларусі вельмі размытыя межы паміж колькасьцю наркотыкаў для асабістага спажываньня й для збыту. Ён прывёў прыклад Партугаліі, дзе выразна прапісана, што не лічыцца замахам на збыт захоўваньне наркотыкаў у колькасьці да 10-дзённай нормы спажываньня для канкрэтнага чалавека.

Акрамя таго, у СААЗ выклікае пытаньні прапісаная ў пастанове Саўміна № 1192 ад 2014 году норма аб перадачы інфармацыі аб нарказалежных зь Мінздароўя ў МУС і іншыя ведамствы.

„Так, мы разумеем, што гэта інфармацыя для службовага карыстаньня, яна перадаецца па службовых каналах і недаступная грамадзкасьці. Аднак сам факт перадачы інфармацыі аб спажыўцах наркотыкаў з устаноў аховы здароўя ў органы ўнутраных спраў можа паўплываць на жаданьне/нежаданьне пацыентаў зьвяртацца па мэдыцынскую дапамогу”, — растлумачыў Вячаслаў Гранькоў.

Прадстаўнік СААЗ разам з тым адзначыў задавальненьне намаганьнямі беларускага МУС па супрацьдзеяньні наркатрафіку й асабліва адзначыў прыхільнасьць Мінздароўя міжнародным стандартам у лячэньні наркатычнай залежнасьці.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт