Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка заявіў, што ставіцца да выхаду Брытаніі з Эўразьвязу нэгатыўна

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.06.2019 15:55
Аднак, «зыходзячы зь дзяржаўных пазыцыяў, у Brexit ёсьць шмат станоўчых момантаў».
pixabay.com/Public Domain CC0

Аляксандар Лукашэнка 21 чэрвеня сустрэўся ў Менску зь дзяржаўным міністрам гандлёвай палітыкі Вялікабрытаніі Джорджам Голінгбэры – інфармуе Радыё Свабода.

Лукашэнка заявіў, што ставіцца да выхаду Брытаніі з Эўразьвязу нэгатыўна, але, «зыходзячы зь дзяржаўных пазыцыяў, у Brexit ёсьць шмат станоўчых момантаў».

«Найперш тое, што вы становіцеся больш свабоднай дзяржавай, незалежнымі ад амаль трох дзясяткаў галасоў Эўрапейскага зьвязу, — растлумачыў Лукашэнка. — Для нас гэта выгадна тым, што мы можам больш свабодна і апэратыўна наладжваць стасункі паміж Вялікабрытаніяй і Беларусьсю».

Як Голінгбэры адрэагаваў на гэта, не паведамляецца. Але згадваецца, што ён заявіў пра інтарэс Вялікабрытаніі да Беларусі, прыгадаў неаднаразовыя сустрэчы з амбасадарам і сустрэчу зь міністрам замежных справаў Беларусі з абмеркаваньнем пытаньняў імпарту і экспарту, наведваньне Парку высокіх тэхналёгіяў.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт