Logo Polskiego Radia
Print

Расьце вядомасьць Беларусі за мяжой

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.06.2019 17:11
Беларусь па бязьвізавым рэжыме праз Менск наведалі амаль 250 тысяч турыстаў.
Foto: pixabay.com/CC0

Каля 244 тысяч турыстаў наведалі Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск з пачатку дзеяньня ўказа нумар 8 "Аб устанаўленьні бязьвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян", паведаміла кансультант аддзела плянаваньня і арганізацыі турыстычнай дзейнасьці Дэпартамэнта па турызьме Міністэрства спорту і турызму Марына Масташова, перадае БЕЛТА.

Прадстаўнік дэпартамэнта назвала таксама топ-10 краін, з якіх часьцей за ўсё ў Беларусь прыбываюць турысты. На першым месцы апынулася Нямеччына з больш за 40 тысячамі турыстаў). У дзясятку таксама ўвайшлі Італія (крыху больш за 22 тысячы), Польшча (21,8 тысяча), ЗША (16,8 тысячы), Вялікабрытанія (16,7 тысяч), Францыя (11,39 тысяч) ды іншыя.

Лібэралізацыя візавага рэжыму, паводле слоў Марыны Масташовай, дала магчымасьць нарасьціць колькасьць прыездаў замежных турыстаў у Беларусь. Рост наведвальнасьці заўважаецца ня толькі ў Менску, але і на беларускай частцы Аўгустоўскага каналу і турысцка-рэкрэацыйную зону «Брэст». З моманту ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму Гродна наведала 193 тысяч 746 чалавек з больш як 30 краін, а Берасьце больш за 28 тысяч 820 замежных грамадзян«.

Сёлета Беларусь увайшла ў дзясятку лепшых краін для падарожжаў у па вэрсіі міжнароднага выдавецтва аб падарожжах Lonely Planet. Менск узначаліў топ-10 гарадоў, рэкамэндаваных брытанскай газэтай The Independent для наведваньня ў бягучым годзе.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт