Беларусь нарошчвае супрацоўніцтва з Эгіптам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        19.06.2019 12:04
                    
                                 
                
                
                    Краіны падпісалі дарожную мапу разьвіцьця на бліжэйшыя гады.
                
                
                    
                         Foto: EPA/VASILY FEDOSENKO / POOL Dostawca: PAP/EPA
Foto: EPA/VASILY FEDOSENKO / POOL Dostawca: PAP/EPA
                     
                
                
                
               
                
                         За апошнія два гады беларуска-эгіпэцкі тавараабарот вырас амаль у два разы – з 57,8 мільёнаў даляраў у 2016 годзе да 108,7 мільёнаў даляраў у 2018 годзе. Гэта вынік рэалізацыі дарожнай мапы за 2017-2018 гады, паведаміла Белта.
Новая дарожная мапа ўключае ў сябе ўвесь спэктар супрацоўніцтва з Эгіптам у сфэры прамысловасьці – гэта зборачныя вытворчасьці МТЗ, МАЗ, «Амкадор», «Бабруйскаграмаш». Таксама ідзецца пра ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, пра супрацу ў галіне навукі, ІТ-тэхналёгій, культуры, адукацыі. Беларускія ўлады заяўляюць, што хацелі б быць пасьпяховымі на арабскім рынку. Яны бачаць Эгіпет як адну з самых аўтарытэтных краін арабскага сьвету ды як вароты на рынак Афрыкі.
Таксама ў дакумэнце прапісаны дамоўленасьці ў галіне рэгіянальнага супрацоўніцтва. Менская вобласьць пасьпяхова дружыць і супрацоўнічае з губэрнатарствам Паўднёвы Сінай. Плянуецца наладзіць супрацоўніцтва Мінскага гарвыканкама і губэрнатарства Каір.
Апроч дарожнай мапы Беларусь ды Эгіпет падпісалі мэмарандум аб узаемаразуменьні па пытаньнях супрацоўніцтва ў сфэры маладзёжнай палітыкі.
Бакі таксама дамовіліся пра стварэньне савета дзелавога супрацоўніцтва, супрацу ў галіне стандартызацыі.
юл