Іранцу, якому на радзіме пагражае кара сьмерці, дазволілі застацца ў Беларусі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
18.06.2019 11:18
Цяпер Мэхрдад Джамшыдыян застаецца ў Беларусі зь сям’ёй. Пакуль на 1 год.
Мэхрдад Джамшыдыянкрыніца: Радыё Свабода
Іранцу, якому на радзіме пагражае сьмяротнае пакараньне, дазволілі застацца ў Беларусі. Пра гэта сказаў Свабодзе начальнік Упраўленьня па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі палкоўнік Аляксей Бягун.
«Міністэрства ўнутраных спраў прыняло рашэньне дазволіць застацца ў Беларусі іранцу Мэхрдаду Джамшыдыяну з наданьнем адпаведнага статусу з гуманітарных меркаваньняў», – сказаў Бягун.
Мэхрдад Джамшыдыян жыве ў Беларусі з 1993 году. Тут ажаніўся, мае трох дарослых дзяцей, прыняў праваслаўе. У 2012 годзе ў Іране былі забітыя ягоныя маці і брат. Іранскія праваахоўнікі пачалі падазраваць у гэтым Мэхрдада Джамшыдыяна. Мэхрдад Джамшыдыян адмаўляе датычнасьць да злачынства. Іранец кажа, што ў той час знаходзіўся ў Беларусі, і пацьвярджае гэта ўязнымі дакумэнтамі.
Зь ліпеня 2018 году Мэхрдад Джамшыдыян утрымліваўся ў Ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна. 7 сакавіка 2019 году аддзел грамадзянства і міграцыі Маскоўскага РУУС Менска прыняў рашэньне аб выдачы Мэхрдада Джамшыдыяна ў Іран. 14 траўня суд Маскоўскага раёну Менску адмяніў гэтае рашэньне, Джамшыдыяна выпусьцілі на волю пасьля 11 месяцаў зьняволеньня, аднак ён павінен быў пакінуць Беларусь добраахвотна на працягу трох месяцаў.
Цяпер Мэхрдад Джамшыдыян застаецца ў Беларусі зь сям’ёй. Пакуль на 1 год.
Пра гэта сказаў Свабодзе начальнік Упраўленьня па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі палкоўнік Аляксей Бягун.

ав