Logo Polskiego Radia
Print

ГУУС Менгарвыканкама падало ў суд на арганізатараў Дня Волі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.06.2019 15:31
Адказчыкамі выступаюць Мікалай Казлоў, Вольга Кавалькова, Юрась Губарэвіч і Ігар Барысаў.
youtube.com/screen

ГУУС Менгарвыканкама падало іск у суд Цэнтральнага раёна Менска аб спагнаньні сумы запазычанасьці, працэнтаў за карыстаньне чужымі грашовымі сродкамі, а таксама няўстойкі па дамове ад 20 сакавіка.
Адказчыкамі выступаюць Мікалай Казлоў, Вольга Кавалькова, Юрась Губарэвіч і Ігар Барысаў.
У пазове гаворыцца, што ГУУС Менгарвыканкама заключыла з імі дагавор на аказаньне паслуг па ахове грамадзкага парадку пры правядзеньні масавага мерапрыемства. Гаворка ідзе пра канцэрт і мітынгу ў Кіеўскім сквэры 24 сакавіка. Палітыкі ўзялі абавязацельства «аплаціць паслугі ГУУС на ўмовах i ў тэрмiны, прадугледжаным дамовай».
«ГУУС Менгарвыканкама ажыцьцяўлялася ахова грамадзкага парадку пры правядзеньні масавага мерапрыемства, – напісана ў паперы за подпісам генэрал-маёра Івана Кубракова. – Абавязкі, ускладзеныя на істца, былі выкананы ў поўным аб'ёме. У сваю чаргу, абавязкі, ускладзеныя на адказчыка заканадаўствам і дамовай у частцы аплаты аказаных паслуг, а таксама падпісаньня акта здачы-прыёмкі і афармленьня акта, які пацьвярджае фактычную колькасьць удзельнікаў масавага мерапрыемства, не былі выкананыя».
Па дамове аплаціць паслугі міліцыі трэба было «не пазьней за 10 каляндарных дзён пасьля правядзеньня мерапрыемства».
Па падліках ГУУС Менгарвыканкама, агульная сума, з улікам колькасьці ўдзельнікаў мерапрыемства, складае 3825 беларускіх рублёў.

ГУУС Менгарвыканкама падало іск у суд Цэнтральнага раёна Менска аб спагнаньні сумы запазычанасьці, працэнтаў за карыстаньне чужымі грашовымі сродкамі, а таксама няўстойкі па дамове ад 20 сакавіка, паведамляе "Беларускі партызан".

Адказчыкамі выступаюць Мікалай Казлоў, Вольга Кавалькова, Юрась Губарэвіч і Ігар Барысаў.

У пазове гаворыцца, што ГУУС Менгарвыканкама заключыла з імі дагавор на аказаньне паслуг па ахове грамадзкага парадку пры правядзеньні масавага мерапрыемства. Гаворка ідзе пра канцэрт і мітынгу ў Кіеўскім сквэры 24 сакавіка. Палітыкі ўзялі абавязацельства «аплаціць паслугі ГУУС на ўмовах i ў тэрмiны, прадугледжаным дамовай».

«ГУУС Менгарвыканкама ажыцьцяўлялася ахова грамадзкага парадку пры правядзеньні масавага мерапрыемства, – напісана ў паперы за подпісам генэрал-маёра Івана Кубракова. – Абавязкі, ускладзеныя на істца, былі выкананы ў поўным аб'ёме. У сваю чаргу, абавязкі, ускладзеныя на адказчыка заканадаўствам і дамовай у частцы аплаты аказаных паслуг, а таксама падпісаньня акта здачы-прыёмкі і афармленьня акта, які пацьвярджае фактычную колькасьць удзельнікаў масавага мерапрыемства, не былі выкананыя».

Па дамове аплаціць паслугі міліцыі трэба было «не пазьней за 10 каляндарных дзён пасьля правядзеньня мерапрыемства».Па падліках ГУУС Менгарвыканкама, агульная сума, з улікам колькасьці ўдзельнікаў мерапрыемства, складае 3825 беларускіх рублёў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт