У Менску адкрыўся бар «Kalinoŭski»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        16.06.2019 16:04
                    
                                 
                
                
                    У Менску прадпрымальнік Аляксей Славута адкрыў бар «Kalinoŭski».
                
                
                    
                         Інтэр'ер бара «Kalinoŭski» ў МенскуФота: Facebook.com/viachorka
Інтэр'ер бара «Kalinoŭski» ў МенскуФота: Facebook.com/viachorka
                     
                
                
                
               
                
                         У Менску на вул. Зыбіцкай прадпрымальнік Аляксей Славута адкрыў бар «Kalinoŭski». Інтэр'ер аздоблены паводле матываў паўстаньня 1863 года. На сьценах зьмешчаны цытаты зь лістоўкі паўстанцаў «Мужыцкая праўда», выказваньні Кастуся Каліноўскага: «Не народ для ўрада, а ўрад для народа» і інш. Напіткі ў мэню — настойкі і кактэйлі зь беларускімі назвамі месяцаў.
Facebook.com/viachorka/вк