У Горадні праходзіць фэст сярэднявечнай культуры «Мяжа»
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        15.06.2019 16:21
                    
                    Увечары ў суботу, 15 чэрвеня, усіх гарадзенцаў і гасьцей, што прыйдуць на фэст «Мяжа», чакае канцэрт сярэднявечнай музыкі й танцаў.
                
                         Фэст сярэднявечнай культуры «Мяжа» праходзіць у гарадзенскім Каложскім паркуфота: Радыё Рацыя
Фэст сярэднявечнай культуры «Мяжа» праходзіць у гарадзенскім Каложскім паркуфота: Радыё Рацыя
                     
У Горадні праходзіць фэст сярэднявечнай культуры «Мяжа»
Фэст сярэднявечнай культуры «Мяжа» праходзіць у гарадзенскім Каложскім парку. На пляцоўцы недалёка ад старажытнай Каложы адбываюцца двубоі рыцараў, можна патрэніравацца ў стральбе з лука ці набыць цікавыя рэчы ў рамесьнікаў.
На фэст прыехалі рамесьнікі з усёй Беларусі, якія прапануюць цікавыя прадметы са скуры альбо дрэва, а таксама вышыванкі, магніты ды іншыя рэчы.
Увечары ў суботу, 15 чэрвеня, усіх гарадзенцаў і гасьцей, што прыйдуць на фэст «Мяжа», чакае канцэрт сярэднявечнай музыкі й танцаў.
Фэст сярэднявечнай культуры «Мяжа» праходзіць у гарадзенскім Каложскім парку. На пляцоўцы недалёка ад старажытнай Каложы адбываюцца двубоі рыцараў, можна патрэніравацца ў стральбе з лука ці набыць цікавыя рэчы ў рамесьнікаў, паведамляе Радыё «Рацыя».

вс