14 чэрвеня адкрываецца выстава «Казімір Малевіч і ХХІ стагодзьдзе»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        14.06.2019 16:55
                    
                                 
                
                
                    Упершыню на выставе ў Менску будзе выстаўленая карціна, імаверны аўтар якой Казімір Малевіч.
                
                
                    
                         фота: Радыё Свабода
фота: Радыё Свабода
                     
                
                
                
               
                
                         У рамках культурнай праграмы ІІ Эўрагульняў у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў 14 чэрвеня адкрываецца выстава «Казімір Малевіч і ХХІ стагодзьдзе» - паведамляе Радыё Свабода.
Упершыню на выставе ў Менску будзе выстаўленая карціна, імаверны аўтар якой Казімір Малевіч.
Шкіц (недароблены малюнак) пад назвай «Чалавек з рыдлёўкай» апошнюю чвэрць стагодзьдзя захоўваецца ў Новым замку Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалягічнага музэю. За мінулы час зацікаўленыя асобы ні ў Горадні, ні ў Менску так і ня здолелі арганізаваць мастацкую экспэртызу, каб зьняць пытальнік у подпісе: аўтара ідэнтыфікуюць на падставе творчай манэры.
На тэрыторыі Беларусі не засталося дакумэнтальных сьведчаньняў дзейнасьці Малевіча – ніводнай працы, ніводнага радка з рукапісаў. Толькі гэтая карціна, аўтарства якой да канца ня вызначанае.
нг