Logo Polskiego Radia
Print

У Менску рыхтуюцца да Дня Польшчы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.06.2019 17:04
У беларускай сталіцы пройдуць канцэрты, выступы мастакоў, адбудзецца адукацыйны кірмаш.
Foto: pixabay.com/CC0

15 чэрвеня ў гістарычным цэнтры беларускай сталіцы пройдзе фэстываль «Дзень Польшчы ў Менску, паведамляе Белта.

На сцэне Верхняга горада выступяць вакальныя і танцавальныя калектывы польскай дыяспары ў Беларусі. Сярод іншых гэта артысты Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасьці, якія выканаюць творы легенды польскай музыкі ХХ стагодзьдзя Чэслава Немэна.

Увечары заплянаваны канцэрт прысьвечаны »Да 200-годдзя Станіслава Манюшкі«. На сцэну выйдуць салісты Вялікага тэатра Беларусі, сымфанічны аркестар Capella Academia, Дзяржаўны камэрны хор Беларусі,. Прагучаць знакавыя творы вядомага кампазытара. Завершыць сьвята польскі гурт Golden Life.

Яркім момантам сьвята стане карнавальнае шэсьце Кракаўскага Лайконіка, аднаго з сымбаляў польскага горада, па вуліцах Менску. Карнавальнае шэсьця пройдзе ад панадворка мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага да гарадзкой ратушы.

У праграме «Дня Польшчы» таксама пройдзе адукацыйны кірмаш, дзе раскажуць аб магчымасьцях вывучэньня польскай мовы, стажыроўках у Польшчы, курсах і адукацыйных праграмах у Менску.

Адметнасьцю сьвята стане сустрэча з вядомым польскім пісьменьнікам, аўтарам кнігі »Адзінота ў Сеціве« Янушам Вішнеўскім.

Арганізатарамі мерапрыемства зьяўляюцца амбасада Польшчы ў Беларусі, Мінгарвыканкам, Польскі інстытут у Менску.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт