Logo Polskiego Radia
Print

У 44 раёнах Беларусі ўведзеная забарона на наведваньне лясоў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.06.2019 12:57
На сайце Мінлясгаса разьмешчана інтэрактыўная мапа, па якой можна адсочваць увядзеньне й адмену абмежаваньняў у сваім рэгіёне.
Аграгарадок Азарычы, Гомельская вобласьць Аграгарадок Азарычы, Гомельская вобласьць radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

У 35 раёнах Беларусі ўведзеная забарона на наведваньне лясоў
Абмежаваньні дзейнічаюць у Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, шасьці раёнах Гарадзенскай (Астравецкім, Смаргонскім, Ашмянскім, Іўеўскім, Лідзкім і Воранаўскім), чатырох раёнах Магілёўскай (Краснапольскім, Касьцюковіцкім, Хоцімскім і Бялыніцкім), васьмі раёнах Менскай (Стаўбцоўскім, Дзяржынскім, Менскім, Смалявіцкім, Слуцкім, Старадароскім, Салігорскім ды Любанскім) і таксама ў большасьці раёнаў Гомельскай вобласьці (акрамя Кастрычніцкага, Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага ды Нараўлянскага).
Рашэньні па ўвядзеньні і адмене забароны на наведваньне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сытуацыях. На сайце Мінлясгаса разьмешчана інтэрактыўная мапа, па якой можна адсочваць увядзеньне й адмену абмежаваньняў у сваім рэгіёне. Дадзеныя на мапе апэратыўна абнаўляюцца, піша газэта «Звязда».
Для ліквідацыі лясных пажараў у Мінлясгаса выкарыстоўваюцца 257 пажарна-хімічных станцый, а таксама 660 пунктаў супрацьпажарнага інвэнтару, якія ўкамплектаваны неабходнай колькасьцю сродкаў пажаратушэньня. Выкарыстоўваюцца 545 пажарных аўтамабіляў, больш за 360 бочак для падвозу вады, 355 лесапажарных модуляў для апэратыўнага тушэньня, 1803 мотапомпы і 12,6 тысячы ранцавых апырсквальнікаў, больш за 1 тысячу глебаапрацоўчых прылад для пракладкі мінэралізаваных палос. Для раньняга выяўленьня лясных пажараў створана сетка з больш чым 620 пажарна-назіральных вышак і мачтаў, зь іх звыш 530 абсталяваныя сродкамі відэаназіраньня.
У Беларусі ўстанавілася анамальна гарачае надвор'е з тэмпэратурным фонам значна вышэй за кліматычную норму, што абумовіла павышэньне ўзроўню пажарнай небясьпекі. Сквар працягнецца да канца тыдня. Будзе пераважна без ападкаў, магчымыя толькі невялікія дажджы лякальнага характару. Аранжавы ўзровень небясьпекі з-за сьпякоты абʼяўлены ў Беларусі на бліжэйшыя дні, 12-15 чэрвеня.


Абмежаваньні дзейнічаюць у Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, шасьці раёнах Гарадзенскай (Астравецкім, Смаргонскім, Ашмянскім, Іўеўскім, Лідзкім і Воранаўскім), чатырох раёнах Магілёўскай (Краснапольскім, Касьцюковіцкім, Хоцімскім і Бялыніцкім), васьмі раёнах Менскай (Стаўбцоўскім, Дзяржынскім, Менскім, Смалявіцкім, Слуцкім, Старадароскім, Салігорскім ды Любанскім) і таксама ў большасьці раёнаў Гомельскай вобласьці (акрамя Кастрычніцкага, Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага ды Нараўлянскага).

Рашэньні па ўвядзеньні і адмене забароны на наведваньне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сытуацыях. На сайце Мінлясгаса разьмешчана інтэрактыўная мапа, па якой можна адсочваць увядзеньне й адмену абмежаваньняў у сваім рэгіёне. Дадзеныя на мапе апэратыўна абнаўляюцца, піша газэта «Звязда».

Для ліквідацыі лясных пажараў у Мінлясгаса выкарыстоўваюцца 257 пажарна-хімічных станцый, а таксама 660 пунктаў супрацьпажарнага інвэнтару, якія ўкамплектаваны неабходнай колькасьцю сродкаў пажаратушэньня.

Выкарыстоўваюцца 545 пажарных аўтамабіляў, больш за 360 бочак для падвозу вады, 355 лесапажарных модуляў для апэратыўнага тушэньня, 1803 мотапомпы і 12,6 тысячы ранцавых апырсквальнікаў, больш за 1 тысячу глебаапрацоўчых прылад для пракладкі мінэралізаваных палос. Для раньняга выяўленьня лясных пажараў створана сетка з больш чым 620 пажарна-назіральных вышак і мачтаў, зь іх звыш 530 абсталяваныя сродкамі відэаназіраньня.

У Беларусі ўстанавілася анамальна гарачае надвор'е з тэмпэратурным фонам значна вышэй за кліматычную норму, што абумовіла павышэньне ўзроўню пажарнай небясьпекі. Сквар працягнецца да канца тыдня. Будзе пераважна без ападкаў, магчымыя толькі невялікія дажджы лякальнага характару. Аранжавы ўзровень небясьпекі з-за сьпякоты абʼяўлены ў Беларусі на бліжэйшыя дні, 12-15 чэрвеня.

zviazda.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт