Logo Polskiego Radia
Print

Сузаснавальнік «Ляпісаў» Руслан Уладыка трапіў у рэанімацыю

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.06.2019 12:30
Руслан Уладыка дастаўлены ў рэанімацыю адной зь менскіх лякарняў з чэрапна-мазгавой траўмай, цяпер ён у коме.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Сузаснавальнік «Ляпісаў» Руслан Уладыка трапіў у рэанімацыі
Музычны прадусар Яўген Калмыкоў расказаў на Facebook пра цяжкі стан гітарыста гурту Trubetskoy Руслана Ўладыкі. Зьвесткі пацьвердзіў Свабодзе дырэктар гурту Марат Грынгаўз, пазьней пацьверджаньне зьявілася на старонках гурту.
Руслан Уладыка дастаўлены ў рэанімацыю адной зь менскіх лякарняў з чэрапна-мазгавой траўмай, цяпер ён у коме. Грынгаўз расказвае: Уладыка цяпер на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, але падобна, менскія мэдыкі зрабілі ўсё, што маглі, і застаецца хіба спадзявацца на Бога.
Здарэньне адбылося 6 чэрвеня ў Менску. Як піша Калмыкоў, Уладыку, падобна, ударылі нечым цяжкім па галаве і абрабавалі, пры ім не было тэлефона і торбы.
Руслан Уладыка, вядомы пад мянушкай «Пан», быў у ліку заснавальнікаў гурту «Ляпіс Трубяцкі» і няспынна выступаў з гуртом да распаду таго ў 2014 годзе. Пасьля роспуску «Ляпісаў» стаў граць у праекце Trubetskoy з Паўлам Булатнікавым і Аляксандрам Старажуком.

Музычны прадусар Яўген Калмыкоў расказаў на Facebook пра цяжкі стан гітарыста гурту Trubetskoy Руслана Ўладыкі. Зьвесткі пацьвердзіў Свабодзе дырэктар гурту Марат Грынгаўз, пазьней пацьверджаньне зьявілася на старонках гурту, паведамляе Радыё Свабода.

Руслан Уладыка дастаўлены ў рэанімацыю адной зь менскіх лякарняў з чэрапна-мазгавой траўмай, цяпер ён у коме. Грынгаўз расказваў: Уладыка цяпер на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, але падобна, менскія мэдыкі зрабілі ўсё, што маглі, і застаецца хіба спадзявацца на Бога.

Здарэньне адбылося 6 чэрвеня ў Менску. Як піша Калмыкоў, Уладыку, падобна, ударылі нечым цяжкім па галаве і абрабавалі, пры ім не было тэлефона і торбы.
Руслан Уладыка, вядомы пад мянушкай «Пан», быў у ліку заснавальнікаў гурту «Ляпіс Трубяцкі» і няспынна выступаў з гуртом да распаду таго ў 2014 годзе. Пасьля роспуску «Ляпісаў» стаў граць у праекце Trubetskoy з Паўлам Булатнікавым і Аляксандрам Старажуком.

www.svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт