Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь паднялася ў рэйтынгу міралюбнасьці

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.06.2019 12:18
Наогул жа, стаць больш мірнымі атрымалася ў большасьці са 163 краін, улічаных у рэйтынгу.
Фота: minsk1.netФота: minsk1.netФота: minsk1.net

За год Беларусь паднялася ў рэйтынгу міралюбнасьці на чатыры пазыцыі. Цяпер краіна займаем 97-е месца – вышэй за Расею (154 месца) і Ўкраіну (150). Аднак Беларусь сур'ёзна прайграе іншым сваім суседзям – Польшчы (29), Латвіі (35) й Летуве (38), перадае Эўрарадыё.

Наогул жа, стаць больш мірнымі атрымалася ў большасьці са 163 краін, улічаных у рэйтынгу. Таму «Глябальны індэкс міралюбнасьці 2019» (Global Peace Index 2019) упершыню за пяць гадоў палепшыўся. Да такой высновы прыйшлі дасьледчыкі з Інстытута эканомікі і міру (The Institute for Economics and Peace), які займаецца складаньнем рэйтынгу.

Самай міралюбнай краінай у сьвеце застаецца Ісьляндыя. Паўночная краіна ўтрымлівае верхні радок рэйтынгу ўжо 11 гадоў. У пяцёрцы міралюбных – Новая Зэляндыя, Партугалія, Аўстрыя й Данія.

А на апошнім, 163-м месцы, апынуўся Аўганістан. Да таго тры гады запар самай ваяўнічай лічылася Сырыя, але цяперака яна займае перадапошні радок. Акрамя іх, у сьпіс найменш міралюбных краін патрапілі Паўднёвы Судан, Емен ды Ірак.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт