15 чэрвеня 2019 года ў Верхнім горадзе пройдзе фэст «Дзень Польшчы ў Менску». У гэты дзень жыхары і госьці беларускай сталіцы будуць мець магчымасьць наблізіцца да традыцый, легенд, гукаў і смакаў краіны-суседкі Польшчы. Арганізатары падрыхтавалі вельмі багатую праграму.
Ля менскай Ратушы і на тэрыторыі Верхняга горада цягам дня будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі. На музычнай пляцоўцы на галоўнай сцэне выступяць хэдлайнеры з Польшчы – легендарны польскі гурт «Golden Life», які прэзэнтуе свае найлепшыя гіты на мяжы поп і рок-музыкі, рэпа і кантры. Музычная праграма не абміне 200-годзьдзе Станіслава Манюшкі і 80-годзьдзе легенды польскай музыкі ХХ стагодзьдзя Чэслава Немэна.
У рамках фэстывалю будуць працаваць некалькі выставаў: «15 год Польшчы ў Эўразьвязе», турыстычная выстава «Польшча. Вам тут рады!», «Спорт у польскім плякаце», прысьвечаная ІІ Эўрапейскім гульням-2019. Вулічная выстава «Кракаўскі Лайконік» пазнаёміць з гісторыяй аднаго з сымбаляў Кракава.
На тэатральнай пляцоўцы выступіць кракаўскі вулічны тэатар «Сцэна калейдаскоп».
Цягам дня на моўна-адукацыйным кірмашы ўсе, каго цікавіць вывучэньне польскай мовы, адукацыя і стажыроўка ў Польшчы, змогуць атрымаць інфармацыю пра курсы і адукацыйныя праграмы ў Менску. У сваю чаргу кнігарня «Акадэмкніга» прадставіць шырокі спэктар польскай мастацкай літаратуры розных жанраў у перакладзе на беларускую і рускую мовы.
Як і ў мінулым годзе будзе падрыхтаваная забаўляльная пляцоўка для дзетак.
На тэрыторыі фэстывалю будуць працаваць інфармацыйныя пляцоўкі Польскага інстытута ў Менску, Польскай турыстычнай арганізацыі (POT) і Нацыянальных інстытутаў культуры ЭЗ (EUNIC), а таксама фудкорт.

Падрабязная праграма фэсту - на старонцы Польскага існтытуту.
ав