«Маці 328» зноў пачалі галадоўку: патрабуюць сустрэчы з Лукашэнкам
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
11.06.2019 16:02
«Сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам мы дамагаемся, каб патлумачыць, што заплянаваных зьменаў недастаткова, і тое, чаму кіраўніцтва міліцыі супраць».
Галадоўка «Маці-328» у 2018 годзефота: Радыё «Свабода»
13 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу будуць прымаць зьмены ў 2-й і 3-й частцы 328-га артыкулу Крымінальнага кодэксу. Плянуецца паменшыць мінімальныя тэрміны пакараньня паводле гэтых частак антынаркатычнага артыкулу, паведамляе Радыё «Свабода».
За два дні да гэтага тры актывісткі руху «Маці 328», дзеці якіх адбываюць пакараньне паводле наркатычнага артыкулу, абвясьцілі галадоўку.
Як і летась, галадоўніцы выбралі сваёй базай лецішча адной з актывістак у вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну. Мінулы раз галадоўка ў Востраве доўжылася 18 дзён.
«Сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам мы дамагаемся, каб патлумачыць, што заплянаваных зьменаў недастаткова, і тое, чаму кіраўніцтва міліцыі супраць. Магчыма, цяпер, у сувязі з адстаўкай Ігара Шуневіча, які быў настроены асабліва нэгатыўна да нашых прапаноў, нам удасца пераканаць кіраўніка дзяржавы. На нашу думку, кіраўніцтва міліцыі зацікаўленае ў вялікай колькасьць асуджаных паводле артыкулу 328, бо гэта танная працоўная сіла для розных прадпрыемстваў у сыстэме выкананьня пакараньняў. Фактычна гэта ўзаконенае рабства», - сказала Ала Беналь.
Цяпер, паводле афіцыйных крыніц, болей за 4 тысячы чалавек адбываюць пакараньне па 328-м артыкуле КК. Актывісткі «Маці 328» лічаць, што можна дамагчыся зьмяншэньня гэтай колькасьць асуджаных ня менш як удвая.
вс