Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.06.2019 13:33
Сярод новых прызначэньняў - міністар унутраных спраў і міністар аховы здароўя.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў
Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў. Так, кіраўнік дзяржавы прызначыў Уладзіміра Караніка міністрам аховы здароўя. Васіль Герасімаў стаў першым намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, а Дзьмітрый Баско – намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю. У сваю чаргу Ілону Лядніцкую Лукашэнка прызначыў членам праўленьня Нацбанка (на другі тэрмін паўнамоцтваў), паведамляе «Наша Ніва».
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэньне Сяргея Земчанкава старшынём Лёзненскага райвыканкама, Алега Чыкіды – старшынём Магілёўскага райвыканкама, Аляксея Багайчука – кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва, Віталя Воўка – гендырэктарам МТЗ, Руслана Страхара – намесьнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а Дзьмітрыя Гарадзецкага – членам Берасьцейскага аблвыканкама.

Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў. Так, кіраўнік дзяржавы прызначыў Уладзіміра Караніка міністрам аховы здароўя, а Юрыя Караева - міністрам унутраных спраў. Васіль Герасімаў стаў першым намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, а Дзьмітрый Баско – намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю. У сваю чаргу Ілону Лядніцкую Лукашэнка прызначыў членам праўленьня Нацбанка (на другі тэрмін паўнамоцтваў), паведамляе «Наша Ніва».

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэньне Сяргея Земчанкава старшынём Лёзненскага райвыканкама, Алега Чыкіды – старшынём Магілёўскага райвыканкама, Аляксея Багайчука – кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва, Віталя Воўка – гендырэктарам МТЗ, Руслана Страхара – намесьнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а Дзьмітрыя Гарадзецкага – членам Берасьцейскага аблвыканкама.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт