У Беларусі пачаліся выпускныя
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
08.06.2019 11:00
Са школай разьвітваюцца 55 тысяч маладзёнаў.
Foto: Pixabay.com/CC0
8-9 чэрвеня па ўсёй Беларусі пройдуць школьныя выпускныя, паведамляе tut.by. Сёлета атэстаты атрымаюць 55,4 тысячы 11-клясьнікаў.
Гэтым летам, як і ў папярэднія гады, праводзіць выпускныя вечарыны Міністэрства адукацыі рэкамэндуе ў сьценах школ, а не ў іншых месцах.
Чыноўнікі папярэдзілі, што адказнасьць за правядзеньне выпускнога па-за школай будуць несьці дырэктары навучальных устаноў, а не хлопцы і бацькі, нават, калі рашэньне прымалі 11-класнікі.
На час правядзеньня выпускных у Менску абмяжуюць продаж алькаголю. Забарона будзе дзейнічаць з 08.00 8 чэрвеня да 08.00 9 чэрвеня. Аднак гэта ня тычыцца продажу алькаголю ў установах грамадзкага харчаваньня.
Прыносіць алькаголь на выпускныя забаронена, як нельга выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы і запускаць у неба ліхтарыкі.
Пасьля сьвята ў хлопцаў і дзяўчат будзе некалькі дзён на адпачынак, потым пачнецца тэставаньне. Першае ЦТ – 11 чэрвеня. Гэта беларуская мова. За ім 13 чэрвеня – расейская.
юл