Беларусь разглядае Польшчу як важнага партнэра
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        08.06.2019 10:45
                    
                                 
                
                
                    Паміж краінамі актывізаваўся палітычны дыялёг, умацоўваюцца гандлёва-эканамічныя сувязі.
                
                
                    
                         Aliaksandr Papko/radyjo.net
Aliaksandr Papko/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч на адкрыцьці Беларуска-польскага форуму «Добрасуседства-2019», паведамляе Белта.
Кіраўнік верхняй палаты парлямэнта Беларусі адзначыў, што паміж краінамі актывізаваўся палітычны дыялёг, міжпарляменцкія і міжурадавыя кантакты набылі сыстэмны характар, умацаваліся гандлёва-эканамічныя сувязі.
«Па выніках 2018 года ўпершыню за апошнія восем гадоў абʼём узаемнага гандлю дасягнуў 2,55 мільярдаў даляраў. У Беларусі працуе 339 арганізацый з польскім капіталам. Польскія інвэстыцыі ў эканоміку Беларусі за мінулы год склалі 445 мільёнаў даляраў», – падкрэсьліў Міхаіл Мясьніковіч.
Беларускі саноўнік зазначыў, што афіцыйны Менск зацікаўлены ў прыцягненьні польскіх інвэстараў. Вялікае значэньне Беларусь надае сумесным інавацыйным і навукова-тэхнічным праектам, у тым ліку трансгранічным, інфраструктурным. Узаемную цікавасьць для бакоў уяўляюць праекты аховы экасыстэм Белавескай пушчы. 
юл