Logo Polskiego Radia
Print

У Магілёве адкрываюць першы ў Беларусі кабінэт лячэньня болю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.06.2019 17:11
Мэдыцына болю - важны напрамак аховы здароўя, які інтэнсіўна разьвіваецца.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Магілёве адкрываюць першы ў Беларусі кабінэт лячэньня болю
Мэдыцына болю - важны напрамак аховы здароўя, які інтэнсіўна разьвіваецца.
Першы ў Беларусі кабінэт лячэньня болю адкрываецца на базе Магілёўскай лякарні № 1, паведамляе, „Наша Ніва” са спасылкай на Mogilevnews.
Кабінэт абсталяваны неабходнай тэхнікай, а яго загадчык доктар-анэстэзіёляг-рэаніматоляг бальніцы Сяргей Гапановіч і яго калегі ўжо аказваюць спэцыялізаваную дапамогу першым пацыентам, якія маюць патрэбу ў сыстэмным лячэньні хранічнага болевага сындрому.
„Мэдыцына болю — вельмі важны напрамак аховы здароўя ўсіх перадавых краін сьвету, які інтэнсіўна разьвіваецца, - распавядае намесьнік галоўнага лекара бальніцы Аляксей Шчарбінскі. — Нярэдка лекары сутыкаюцца з сытуацыяй, калі боль не проста сымптом хваробы, а сам зьяўляецца хранічнай паталёгіяй, мучыць чалавека гадамі й патрабуе пэўнага лячэньня (болі сьпіны, галавы, тазавыя…).
Па міжнароднай статыстыцы кожны пяты жыхар плянэты пакутуе ад хранічнага болевага сындрому. У многіх краінах гэтай праблемай займаюцца кабінэты й клінікі болю. У Эстоніі, напрыклад, з насельніцтвам менш за паўтара мільёна чалавек функцыянуе больш за 10 кабінэтаў болю.
Сяргей Гапановіч працуе ў гэтым кірунку ўжо больш за 5 гадоў. Стажыраваўся ў шэрагу краін, у тым ліку ў клініцы болю ў Кёльне.
Сёньня лячэньнем хранічнага болевага сындрому заняты ня толькі ён, яго калегі анэстэзіёлягі-рэаніматолягі, але й лекары іншых аддзяленьняў бальніцы. Падтрымліваюць доктара Гапановіча й яго калегаў у гэтых распрацоўках адміністрацыя бальніцы й галоўны анэстэзіёляг-рэаніматоляг краіны Аляксандр Дзядзько. А ў мінулым годзе Сяргей Уладзіміравіч атрымаў грант Аляксандра Лукашэнкі на разьвіцьцё тэмы. І вось зараз адкрыцьцё першага ў Беларусі кабінэта лячэньня болю — пасьпяховая рэалізацыя гэтага праекта.
аз

Першы ў Беларусі кабінэт лячэньня болю адкрываецца на базе Магілёўскай лякарні № 1, паведамляе, „Наша Ніва” са спасылкай на Mogilevnews.

Кабінэт абсталяваны неабходнай тэхнікай, а яго загадчык доктар-анэстэзіёляг-рэаніматоляг бальніцы Сяргей Гапановіч і яго калегі ўжо аказваюць спэцыялізаваную дапамогу першым пацыентам, якія маюць патрэбу ў сыстэмным лячэньні хранічнага болевага сындрому.

„Мэдыцына болю — вельмі важны напрамак аховы здароўя ўсіх перадавых краін сьвету, які інтэнсіўна разьвіваецца, - распавядае намесьнік галоўнага лекара бальніцы Аляксей Шчарбінскі. — Нярэдка лекары сутыкаюцца з сытуацыяй, калі боль не проста сымптом хваробы, а сам зьяўляецца хранічнай паталёгіяй, мучыць чалавека гадамі й патрабуе пэўнага лячэньня (болі сьпіны, галавы, тазавыя…).

Па міжнароднай статыстыцы кожны пяты жыхар плянэты пакутуе ад хранічнага болевага сындрому. У многіх краінах гэтай праблемай займаюцца кабінэты й клінікі болю. У Эстоніі, напрыклад, з насельніцтвам менш за паўтара мільёна чалавек функцыянуе больш за 10 кабінэтаў болю.

Сяргей Гапановіч працуе ў гэтым кірунку ўжо больш за 5 гадоў. Стажыраваўся ў шэрагу краін, у тым ліку ў клініцы болю ў Кёльне.

Сёньня лячэньнем хранічнага болевага сындрому заняты ня толькі ён, яго калегі анэстэзіёлягі-рэаніматолягі, але й лекары іншых аддзяленьняў бальніцы.

Падтрымліваюць доктара Гапановіча й яго калегаў у гэтых распрацоўках адміністрацыя бальніцы й галоўны анэстэзіёляг-рэаніматоляг краіны Аляксандр Дзядзько. А ў мінулым годзе Сяргей Уладзіміравіч атрымаў грант Аляксандра Лукашэнкі на разьвіцьцё тэмы. І вось зараз адкрыцьцё першага ў Беларусі кабінэта лячэньня болю — пасьпяховая рэалізацыя гэтага праекта.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт