Logo Polskiego Radia
Print

Пасол РФ: Насьцярожанасьць трэба пераадольваць большай адкрытасьцю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.06.2019 12:01
Новы пасол РФ у Менску Дзьмітрый Мезенцаў выказаўся наконт адносінаў зь Беларусьсю.
Pixabay.com/Ronny K/CC0 Creative Commons

Пасол РФ: Насьцярожанасьць трэба пераадольваць большай адкрытасьцю
Новы пасол РФ у Менску Дзьмітрый Мезенцаў выказаўся наконт адносінаў зь Беларусьсю
Насьцярожанасьць грамадзянскай супольнасьці Беларусі да Расеі трэба пераадольваць большай адкрытасьцю, заявіў на брыфінгу 6 чэрвеня новы пасол РФ у Менску Дзьмітрый Мезенцаў, паведамляе БэляПАН.
Журналісты запыталіся ў дыплямата, якім чынам ён мае намер нівэляваць насьцярожанасьць і падазрэньні да Расеі, якія ўзьніклі ў часткі беларускага грамадзтва на фоне адносін паміж дзьвюма дзяржавамі, што склаліся за апошнія паўгода.
„Нейкія спрэчкі, што могуць узьнікаць нават у сям'і, нейкія пытаньні, што патрабуюць адказаў па тэме беларуска-расейскіх адносін, трэба разглядаць праз прызму стратэгічнага партнэрства й той выдатнай практыкі шматгадовых адносін, якія нашы народы, прадстаўнікі ўладных структур, прадстаўнікі адміністрацыі рэгіёнаў выбудавалі. Гэта іх найважнейшы вынік. Ня бачыць гэтага, недаацэньваць гэта, на мой погляд, няправільна”, - заявіў Мезенцаў.
„Што да напружаньня, якое вы адзначаеце ў часткі грамадзянскай супольнасьці Беларусі, то стаўленьне да гэтага павінна быць самае ўважлівае. Як да гэтага падступаць, вы пытаецеся? Толькі з большай адкрытасьцю, растлумачэньнем таго, што здаецца недагавораным, і растлумачэньнем тых крокаў, якія, будучы прадстаўленымі самым шырокім чынам, дазваляюць лепш разумець партнэра”, — падкрэсьліў дыплямат.
Член Савета Фэдэрацыі Фэдэральнага сходу РФ Дзьмітрый Мезенцаў быў прызначаны паслом у Беларусі 30 красавіка ўказам прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. У Менск дыплямат прыбыў 2 чэрвеня.
На пасадзе пасла РФ Мезенцаў зьмяніў Міхаіла Бабіча, які ўзначальваў дыпмісію ў Менску толькі восем месяцаў. Як лічаць экспэрты, прычынай звальненьня Бабіча сталі напружаныя адносіны зь беларускім кіраўніцтвам.
аз

Насьцярожанасьць грамадзянскай супольнасьці Беларусі да Расеі трэба пераадольваць большай адкрытасьцю, заявіў на брыфінгу 6 чэрвеня новы пасол РФ у Менску Дзьмітрый Мезенцаў, паведамляе БелaПАН.

Журналісты запыталіся ў дыплямата, якім чынам ён мае намер нівэляваць насьцярожанасьць і падазрэньні да Расеі, якія ўзьніклі ў часткі беларускага грамадзтва на фоне адносін паміж дзьвюма дзяржавамі, што склаліся за апошнія паўгода.

„Нейкія спрэчкі, што могуць узьнікаць нават у сям'і, нейкія пытаньні, што патрабуюць адказаў па тэме беларуска-расейскіх адносін, трэба разглядаць праз прызму стратэгічнага партнэрства й той выдатнай практыкі шматгадовых адносін, якія нашы народы, прадстаўнікі ўладных структур, прадстаўнікі адміністрацыі рэгіёнаў выбудавалі. Гэта іх найважнейшы вынік. Ня бачыць гэтага, недаацэньваць гэта, на мой погляд, няправільна”, - заявіў Мезенцаў.

„Што да напружаньня, якое вы адзначаеце ў часткі грамадзянскай супольнасьці Беларусі, то стаўленьне да гэтага павінна быць самае ўважлівае. Як да гэтага падступаць, вы пытаецеся? Толькі з большай адкрытасьцю, растлумачэньнем таго, што здаецца недагавораным, і растлумачэньнем тых крокаў, якія, будучы прадстаўленымі самым шырокім чынам, дазваляюць лепш разумець партнэра”, — падкрэсьліў дыплямат.

Член Савета Фэдэрацыі Фэдэральнага сходу РФ Дзьмітрый Мезенцаў быў прызначаны паслом у Беларусі 30 красавіка ўказам прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. У Менск дыплямат прыбыў 2 чэрвеня.

На пасадзе пасла РФ Мезенцаў зьмяніў Міхаіла Бабіча, які ўзначальваў дыпмісію ў Менску толькі восем месяцаў. Як лічаць экспэрты, прычынай звальненьня Бабіча сталі напружаныя адносіны зь беларускім кіраўніцтвам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт