Лукашэнка сустрэўся ў Менску з Кучмам
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
06.06.2019 14:08
Беларускі кіраўнік папрасіў Кучму падзяліцца сваім палітычным вопытам.
wikimediaFoto: Wikipedia.org/Kiwiev/CC-BY-SA 3.0
Беларускі кіраўнік правёў асабістую сустрэчу з прадстаўніком Украіны ў трохбаковай кантактнай групе Леанідам Кучмам, перадае БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка і Леанід Кучма цёпла прывіталі адзін аднаго. Вялікая частка беларусаў з задавальненьнем успрынялі прыезд Кучмы ў Беларусь, заявіў беларускі кіраўнік. Кучма адказаў, што здаўна добра ставіўся да Беларусі.
Падчас сустрэчы беларускі кіраўнік адзначыў разьвіцьцё двухбаковага супрацоўніцтва з Украінай. Летась тавараабарот склаў 5,5 мільярдаў даляраў, гэта аснова асноў, – сказаў Лукашэнка. Гэта спрыяе захаваньню даверанага характару беларуска-ўкраінскіх адносін. Падыходы ў беларусаў да Украіны і ўкраінцаў не зьмяніліся, – падкрэсьліў беларускі лідэр.
Лукашэнка папрасіў Кучму падзяліцца сваім палітычным вопытам. Маўляў ён адмыслова перанёс сваю камандзіроўку, каб сустрэцца з былым украінскім прэзыдэнтам і абмеркаваць пытаньні, якія павінны вырашацца ў двухбаковым, а можа, і шматбаковым фарматах«, – рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
юл