Марозіва «Валошка» страціла надпіс «Жыве Беларусь»
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
06.06.2019 13:15
Прычынай пераробкі ўпакоўкі сталі скаргі дзяржаўных органаў.
Foto: HannaKlimovic/wikipedia.org
У сярэдзіне сакавіка ў Беларусі зьявілася ў продажы новае марозіва «Валошка» кампаніі «Белы полюс» – з сапраўднымі кветкамі валошкі ў складзе.
Марозіва зрабілі з разьліку на турыстаў, на зваротным боку этыкеткі разьмясьцілі беларуска-ангельскі «слоўнічак», у якім была ў тым ліку фраза «Жыве Беларусь», піша Радыё «Свабода».
Пасьля некалькіх дзён марозіва зьнікла з продажу шмат у якіх крамах. Павал Белавус – дырэктар крамы Symbal.by, якая была партнэрам запуску новага марозіва – сьцьвярджаў, што гэта зьвязана з фразай «Жыве Беларусь» і скаргамі зь дзяржаўных органаў.
«Белы полюс» у сваю чаргу сьцьвярджаў, што скаргаў на надпісы не паступала, і анансаваў, што надпісы зьменяцца, бо так было задумана ад пачатку: агулам цягам лета на пакунку прадугледзелі 30 розных надпісаў, «па адным на кожны дзень бязьвізу».
Пры гэтым цяпер на марозіве зьнік надпіс «Жыве Беларусь», і цалкам памяняліся фразы ў «слоўніку».
юл