Генэральная рэпэтыцыя адкрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў адбудзецца 19 чэрвеня
У спаборніцтвах, якія пройдуць у Менску з 21 па 30 чэрвеня, прымуць удзел больш за 4 тыс. спартсмэнаў з 50 дзяржаў.
Генэральная рэпэтыцыя цырымоніі адкрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў пройдзе на менскім стадыёне „Дынама” 19 чэрвеня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўленьня па цырымоніях і культурнай праграме фонду „Дырэкцыя ІІ Эўрапейскіх гульняў 2019 году” Сяргей Хоміч.
На гэты момант на галоўнай арэне ідзе мантаж абсталяваньня да будучага шоу. Зводныя рэпэтыцыі пачнуцца 15 чэрвеня, а 19-га - генэральная, у якой будзе задзейнічана 3 тыс. валянтэраў. На цырымоніі адкрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў 21 чэрвеня, як паведамлялася, выступяць опэрная сьпявачка Ганна Нятрэбка й папулярны сьпявак Дзімаш Кудайберген з Казахстана.
ІІ Эўрапейскія гульні пройдуць у Менску з 21 па 30 чэрвеня. У спаборніцтвах прымуць удзел больш за 4 тыс. спартсмэнаў з 50 дзяржаў, яны будуць спаборнічаць у 15 відах спорту. Упершыню Эўрапейскія гульні прайшлі ў чэрвені 2015 года ў сталіцы Азэрбайджана Баку.
Білеты на спартыўны форум можна набыць на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнэрскіх кас білетнага апэратара на тэрыторыі Беларусі і ў больш як 300 пунктах продажу па ўсёй краіне ва ўсіх абласных гарадах і буйных раённых цэнтрах. Купіць білеты можна й па безнаяўным разьліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірменным блянку з рэквізытамі, кантактным нумарам тэлефона й e-mail для зваротнай сувязі й адправіць яе па факсе 8-017-392-67-70 або на e-mail: minsk2019@ticketpro.by.
аз