Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне патрабуюць надаць ім грамадзянства

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.06.2019 16:14
«Яны не маюць юрыдычнай абароны, права на юрыдычную дапамогу. Я лічу, што гэта як мінімум ганебна для дзяржавы, якую мы прыехалі бараніць».
ДанбасДанбасAliaksandr Papko/radyjo.net

Беларускія добраахвотнікі патрабуюць ад прэзыдэнта Ўкраіны надаць ім грамадзянства
Беларусы, што бралі ўдзел у вайне на Данбасе, зьвярнуліся да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага з патрабаваньнем прадставіць ім грамадзянства Ўкраіны.
Пра гэта яны заявілі ў відэазвароце, запісаным у межах акцыі #ПаспортДобровольцю.
«Шмат хто з нашых хлопцаў цяпер паранены, вымагае лекаваньня. Яны не маюць юрыдычнай абароны, права на юрыдычную дапамогу. Я лічу, што гэта як мінімум ганебна для дзяржавы, якую мы прыехалі бараніць», – сказаў Ян Мельнікаў, баец Тактычнай групы «Беларусь», які бярэ ўдзел у канфлікце з 2014 года. Перадае тэлеканал «Белсат».
Добраахвотнікі сьцьвярджаюць: папярэдні прэзыдэнт, Пятро Парашэнка, «не выканаў свае абяцаньня». Як вядома, Парашэнка яшчэ напрыканцы 2014-га заяўляў аб намеры надаць грамадзянствам усім замежнікам, што ваююць за Ўкраіну, але гэта не спраўдзілася.
4 чэрвеня ветраны баявых дзеяньняў плянуюць выйсьці на акцыю да Адміністрацыі прэзыдэнта ў Кіеве. Арганізатары акцыі – Нацыянальны корпус пад кіраўніцтвам народнага дэпутата Андрэя Білецкага і шэраг вэтэранскіх рухаў – дамагаюцца ад Зяленскага падпісаньня ўказу, які спросьціць працэдуру атрыманьня ўкраінскага паспарту замежнымі добраахвотнікамі.
Адпаведны законапраект быў зацьверджаны Вярхоўнай Радай у першым чытаньні мінулай восеньню, але другога чытаньня так і не адбылося.
Паводле інфармацыі тэлеканала «Белсат», у вайне на Данбасе на баку Украіны ўдзел бралі ад 200 да 500 беларусаў.

belsat.eu/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт