Logo Polskiego Radia
Print

Полацкі памежнік знойдзены мёртвым у Браслаўскім раёне

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.06.2019 16:06
«Каля 10-й раніцы ў Браслаўскім раёне было знойдзена цела вайскоўца кантрактнай службы без прыкмет жыцьця, у цяперашні час устанаўліваюцца прычыны й абставіны трагедыі».
фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі

Полацкі памежнік знойдзены мёртвым у Браслаўскім раёне
У Браслаўскім раёне знойдзены мёртвым старшы прапаршчык 1979 года нараджэньня, які служыў у Полацкім пагранатрадзе. Інфармацыю пра гэта здарэньне Эўрарадыё пацьвердзіў прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі:
«Каля 10-й раніцы ў Браслаўскім раёне было знойдзена цела вайскоўца кантрактнай службы без прыкмет жыцьця. Старшы прапаршчык 1979 года нараджэньня праходзіў службу ў адным з падразьдзяленьняў Полацкага пагранічнага атрада. Пра прычыны таго, што адбылося, пакуль казаць рана. Асабістае гэта ці службовае, цяжка сказаць. На месца здарэньня прыбылі апэратыўная група Дзяржпагранкамітэта, сьледча-апэратыўная група Браслаўскага РУУС, а таксама прадстаўнікі Сьледчага камітэта. У цяперашні час устанаўліваюцца прычыны і абставіны трагедыі».
Першапачаткова інфармацыя пра сьмерць старшага прапаршчыка пагранвойскаў у Браслаўскім раёне зьявілася ў тэлеграм-канале Nexta.
За год гэта другі выпадак гібелі ваеннаслужачы ў Полацку. Мінулым летам стала вядома, што ў Полацку застрэліўся 43-гадовы прапаршчык-кантрактнік Аляксей Сегадняеў. Мінабароны аб'явіла яго сьмерць суіцыдам, аднак родныя загінулага не вераць у гэтую вэрсію.

У Браслаўскім раёне знойдзены мёртвым старшы прапаршчык 1979 года нараджэньня, які служыў у Полацкім пагранатрадзе. Інфармацыю пра гэта здарэньне Эўрарадыё пацьвердзіў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Антон Бычкоўскі:

«Каля 10-й раніцы ў Браслаўскім раёне было знойдзена цела вайскоўца кантрактнай службы без прыкмет жыцьця. Старшы прапаршчык 1979 года нараджэньня праходзіў службу ў адным з падразьдзяленьняў Полацкага пагранічнага атрада. Пра прычыны таго, што адбылося, пакуль казаць рана. Асабістае гэта ці службовае, цяжка сказаць. На месца здарэньня прыбылі апэратыўная група Дзяржаўнага памежнага камітэта, сьледча-апэратыўная група Браслаўскага РУУС, а таксама прадстаўнікі Сьледчага камітэта. У цяперашні час устанаўліваюцца прычыны й абставіны трагедыі».

Першапачаткова інфармацыя пра сьмерць старшага прапаршчыка пагранвойскаў у Браслаўскім раёне зьявілася ў тэлеграм-канале Nexta.

За год гэта другі выпадак гібелі ваеннаслужачы ў Полацку. Мінулым летам стала вядома, што ў Полацку застрэліўся 43-гадовы прапаршчык-кантрактнік Аляксей Сегадняеў. Мінабароны аб'явіла яго сьмерць суіцыдам, аднак родныя загінулага не вераць у гэтую вэрсію.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт