Logo Polskiego Radia
Print

Міністар адукацыі прапанаваў захапіць моладзь ідэалёгіяй

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.05.2019 12:07
Ігар Карпенка прапанаваў для гэтага яшчэ больш актывізаваць БРСМ.
фота: БРСМ

Міністар адукацыі прапанаваў захапіць моладзь ідэалёгіяй
Асаблівая ўвага ў ССНУ павінна надавацца ідэалягічнай працы. Пра гэта заявіў Ігар Карпенка на рэспубліканскім сэмінары «Пэрспэктыўныя напрамкі разьвіцьця сыстэмы сярэдняй спэцыяльнай адукацыі».
«Мы наракаем, што нашы дзеці завісаюць у сацыяльных сетках, уступаюць у сумнеўныя інтэрактыўныя супольнасьці, часта замыкаюцца ў віртуальным асяродзьдзі, – сказаў міністар. – Так захапіце іх іншым, рэальным, жыцьцёвым! Актывізуйце працу першасных арганізацый БРСМ, далучыце туды вучняў, укараняйце новыя формы ўзаемадзеяньня БРСМ і ўстаноў адукацыі. Яны не павінны асобна існаваць адзін ад аднаго. Гэта павінен быць адзіны мэханізм».
Па словах чыноўніка, у ССНУ неабходна праводзіць дні адчыненых дзьвярэй з прыцягненьнем Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, рыхтаваць навуковыя канфэрэнцыі, працаваць над экспэрымэнтальнымі праектамі і ўвязваць гэта з задачамі маладзёжнай палітыкі.
БРСМ таксама неабходна выкарыстоўваць гнуткі падыход у працы, падкрэсьліў Карпенка: «Не прымушаць, а зацікаўліваць, не замыкацца ў структуры арганізацыі, а працаваць з усёй моладзьдзю, ствараючы ўмовы для раскрыцьця асабістага патэнцыялу», – сказаў ён.
Карпенка даручыў кіраўнікам ССНУ забясьпечыць строгі і пастаянны кантроль за арганізацыяй і правядзеньнем розных мерапрыемстваў, у тым ліку міжнароднага ўзроўню, і «не дапускаць выпадкаў скажэньня вонкавага выгляду і праявы непавагі да дзяржаўных сымбаляў Рэспублікі Беларусь».

Асаблівая ўвага ў ССНУ павінна надавацца ідэалягічнай працы. Пра гэта заявіў Ігар Карпенка на рэспубліканскім сэмінары «Пэрспэктыўныя напрамкі разьвіцьця сыстэмы сярэдняй спэцыяльнай адукацыі», - паведамляе сайт naviny.by.

«Мы наракаем, што нашы дзеці завісаюць у сацыяльных сетках, уступаюць у сумнеўныя інтэрактыўныя супольнасьці, часта замыкаюцца ў віртуальным асяродзьдзі, – сказаў міністар. – Так захапіце іх іншым, рэальным, жыцьцёвым! Актывізуйце працу першасных арганізацый БРСМ, далучыце туды вучняў, укараняйце новыя формы ўзаемадзеяньня БРСМ і ўстаноў адукацыі. Яны не павінны асобна існаваць адзін ад аднаго. Гэта павінен быць адзіны мэханізм».

Па словах чыноўніка, у ССНУ неабходна праводзіць дні адчыненых дзьвярэй з прыцягненьнем Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, рыхтаваць навуковыя канфэрэнцыі, працаваць над экспэрымэнтальнымі праектамі і ўвязваць гэта з задачамі маладзёжнай палітыкі.

БРСМ таксама неабходна выкарыстоўваць гнуткі падыход у працы, падкрэсьліў Карпенка: «Не прымушаць, а зацікаўліваць, не замыкацца ў структуры арганізацыі, а працаваць з усёй моладзьдзю, ствараючы ўмовы для раскрыцьця асабістага патэнцыялу», – сказаў ён.

Карпенка даручыў кіраўнікам ССНУ забясьпечыць строгі і пастаянны кантроль за арганізацыяй і правядзеньнем розных мерапрыемстваў, у тым ліку міжнароднага ўзроўню, і «не дапускаць выпадкаў скажэньня вонкавага выгляду і праявы непавагі да дзяржаўных сымбаляў Рэспублікі Беларусь».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт