Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі павысяць празрыстасьць грамадзкіх аб'яднаньняў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.05.2019 10:09
Пра гэта на канфэрэнцыі ў Менску паведаміў міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі павысяць празрыстасьць грамадзкіх аб'яднаньняў
Пра гэта на канфэрэнцыі ў Менску паведаміў міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі.
У Беларусі плянуецца павысіць празрыстасьць дзейнасьці грамадзкіх аб'яднаньняў, паведаміў міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі на канфэрэнцыі „Рэалізацыя канстытуцыйнага права грамадзян на аб'яднаньне”, якая праходзіла ў Міжнародным унівэрсытэце „МІТСО” ў Менску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
„У адпаведнасьці з прапановай Міністэрства юстыцыі ў бягучым годзе заплянавана падрыхтоўка законапраекта аб унясеньні зьмяненьняў у заканадаўства аб палітычных партыях і грамадзкіх аб'яднаньнях. У законапраекце плянуецца замацаваць палажэньне аб тым, каб інфармацыя аб дзейнасьці, у тым ліку фінансавая справаздачнасьць, грамадзкіх аб'яднаньняў, палітычных партый была даступна шырокай грамадзкасьці. Гэта будзе накіравана на павышэньне празрыстасьці дзейнасьці гэтых арганізацый”, - сказаў Алег Сьліжэўскі.
У гутарцы з журналістамі міністар адзначыў, што многія грамадзкія арганізацыі, паколькі зьяўляюцца некамэрцыйнымі й не ставяць за мэту атрымаць прыбытак, часьцей за ўсё існуюць за кошт узносаў, добраахвотных ахвяраваньняў. Таму справядліва, лічыць ён, калі грамадзяне й арганізацыі, якія аказваюць дабрачынную, бязвыплатную дапамогу такім арганізацыям, будуць больш ведаць, як гэтыя сродкі расходуюцца.
Таксама плянуецца прадаставіць магчымасьць грамадзкім аб'яднаньням і палітычным партыям падаваць дакумэнты для дзяржрэгістрацыі й абменьвацца інфармацыяй з рэгіструючымі органамі ў электронным выглядзе. Магчыма, будуць унесены зьмяненьні, накіраваныя на спрашчэньне працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкіх аб'яднаньняў у пляне скарачэньня падаваемых для гэтага пераліку дакумэнтаў. Плянуецца спрасьціць працэдуру прадастаўленьня грамадзкімі арганізацыямі штогадовай інфармацыі аб прадаўжэньні сваёй дзейнасьці.
Меркаваньні, выказаныя ўдзельнікамі канфэрэнцыі, магчыма, таксама паслужаць напрамкамі для ўдасканаленьня заканадаўства. Работа над законапраектам ужо вядзецца.
Права на свабоду аб'яднаньня гарантавана Ўсеагульнай дэклярацыяй правоў чалавека. Гэта значыць, кожны чалавек мае права на аб'яднаньне зь іншымі людзьмі па агульных інтарэсах, а таксама права не ўступаць ні ў якія аб'яднаньні. Беларускае заканадаўства ў поўнай меры ўзгадняецца з патрабаваньнямі міжнародных прававых актаў. Так, у Канстытуцыі ў якасьці аднаго з асноўных замацавана права на свабоду аб'яднання. Прыняты законы аб грамадзкіх аб'яднаньнях, палітычных партыях, прафэсійных саюзах.
За час незалежнасьці Беларусі даволі актыўна сталі разьвівацца грамадзкія арганізацыі, грамадзянская супольнасьць. На 1 студзеня ў краіне зарэгістравана амаль 3 тыс. грамадзкіх аб'яднаньняў, каля 43 тыс. арганізацыйных структур грамадзкіх аб'яднаньняў, 28 прафсаюзаў і прыкладна 25 тыс. арганізацыйных структур прафэсійных саюзаў, 15 палітычных партый, амаль 1,2 тыс. партыйных арганізацый.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт